Міхась Вышынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Вышынскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 студзеня 1940(1940-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1996(1996-01-18) (55 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Міхась (Міхаіл Антонавіч) Вышынскі (27 студзеня 1940, Мінск18 студзеня 1996) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання ў 1957 годзе працаваў муляром на будоўлях Мінска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1965 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, настаўнічаў на Брэстчыне і Міншчыне. У 1967 — 1968 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968 — 1969 гг. — рэдактарам аддзела прозы часопіса «Нёман». У 1970 — 1975 гг. — рэдактар вяшчання для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. У 1980 — 90-х гадах жыў на Лагойшчыне, у вёсцы Айнаравічы, падтрымліваў цесную сувязь з рэдакцыяй раённай га­зеты «Родны край», дзе публікаваліся яго апавяданні, нарысы.[1]

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў‎ з 1970 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай працай пачаў займацца з 1959 г. (апублікаваў нарыс у газеце «Калгасная праўда»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Вокны ўначы» (1969), «На павароце» (1973), «Крыніца, светлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом...» (апавяданні для дзяцей, 1981), «Людзі вясны» (нарысы, 1982).

Зноскі

  1. В. А. Несцяровіч. Вышынскі Міхась // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003. С. 343

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]