Міхась Емяльянавіч Каршук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Емяльянавіч Каршук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 лістапада 1897(1897-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1930
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, краязнавец

Міхась Емяльянавіч Каршук (Каршукоў) 7 лістапада 1897 , в. Стаўбун, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у Веткаўскім р-не — пасля 1930) — дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1916 г. у арміі, з 1918 г. палітработнік у Чырвонай Арміі. З 1919 г. працаваў настаўнікам у Гомельскай губерні. Скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску (1922). У 1922—1923 гг. арганізатар і настаўнік першай беларускай школы ў вёсцы Пералёўка на Гомельшчыне, дзеяч і прапагандыст пашырэння беларускай школы ў Гомельскай губерні, якая тады ўваходзіла ў РСФСР. Пасля пераехаў у Мінск, вучыўся ў БДУ, быў членам студэнцкага навуковага гуртка па вывучэнні Гомельшчыны (1923—1925), сакратаром бюро Калектыву выкладчыкаў беларусазнаўства ў Мінску (1924). Працаваў настаўнікам у Мінскай цэнтральнай доследнай школе, выступаў з артыкуламі па пытаннях педагогікі, культуры, краязнаўства і беларусізацыі ў часопісах «Асвета», «Наш край», газеце «Савецкая Беларусь», «Полесская правда» і інш. З 1928 года жыў у Гомелі, працаваў у органах адукацыі. У 1930 годзе член прэзідыума Цэнтральнага бюро краязнаўства ад Гомельскай акругі. Далейшы лёс невядомы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • У калектыве выкладчыкаў беларусазнаўства гор. Менску // Асвета. 1924. № 3;
  • Усесаюзная краязнаўчая канферэнцыя ў Маскве // Там жа;
  • Цэнтральныя Беларускія курсы Народнага Камісарыяту Асветы РСФСР (у Менску) // Там жа. 1925. № 1;
  • Месца школы ў краязнаўчай працы // Там жа. № 2;
  • Паха-ванне стралы // Наш край. 1926. № 1(4);
  • Клубны дзень у школах гор. Гомеля // Асвета. 1928. № 1;
  • Некалькі слоў аб беларусізацыі ў школах сацвыху // Полесская правда. 1928. 12 окт.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]