Міхась Турыянскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Турыянскі
Род дзейнасці краязнаўца, нарысіст, калекцыянер
Дата нараджэння 5 студзеня 1958(1958-01-05) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Шымон Мікалаевіч Турыянскі
Маці Варвара Восіпаўна Турыянская (Полішчук)
Жонка Алена Турыянская
Дзеці Вольга (1985), Аляксандра (2006) і Валянціна (2016)

Міхась Турыянскі (нар. 5 студзеня 1958, в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі краязнавец, мастак, нарысіст, калекцыянер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і служачых, Шымона Мікалаевіч Турыянскага і Варвары Восіпаўны Полішчук. У 1962 годзе сям’я пераехала з Крывошына ў Ляхавічы. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 Ляхавічаў (1965—1975). У 1975 годзе паступіў у Бабруйскае вучылішча № 15. Скончыў прафсаюзную школу ў Брэсце (1978). Служыў у Савецкай Арміі (1979—1981). Быў рэдактарам армейскай газеты «На Стройке» (Масква). Вучыўся ў Маскоўскім завочным народным універсітэце мастацтваў на факультэце выяўленчага мастацтва, станковага жывапісу і графікі (1984—1987). Да 1996 працаваў на будоўлі. З 1985 года член камісіі па напісанні кнігі «Памяць. Ляхавіцкі раён», аўтар артыкулаў. З 1997 — член каардынацыйнага камітэта па напісанні кнігі «Зямля мая Ляхавіччына». У 1997 годзе заснаваў Грамадскае аб’яднанне «Гістарычнае таварыства „Тадэвуш Рэйтан“». У 1997 годзе заснаваў фестываль шляхецкай культуры і мастацтваў «Пан Тадэвуш» у Грушаўцы, які праводзіўся ў 1997 і 1998 гадах.

Мае трох дачок — Вольгу (1985) у першым шлюбе, Аляксандру (2006) і Валянціну (2016) у другім шлюбе. Мае трох ўнукаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Са школьных гадоў зацікавіўся палацава-паркавай і хутаранскай культурамі. Тады ж пачаў збіраць першыя калекцыі старажытнасцей.

Дэбютаваў у друку артыкуламі ў 1979 г. (газета «На Стройке»). У 1980-я супрацоўнічае з газетамі «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»), «Трыбуна Люду», «Голас Радзімы», «Bilarus/Беларус», «Наша Слова», «Бюлетэнь», «Весткі і Паведамленьні», «Літаратура і мастацтва», гістарычным бюлетэнем «Альтанка» (Баранавічы), у 1990-я з часопісамі «Мастацтва Беларусі», «Magazyn Wilenski», «Museum», «Magazin Polski», «Respublika/Наша справа», «Pota», «Кантакты і дыялогі», «Наш край», «Наша Ніва», «Падарожнік», «Царкоўны пасланец», «Жизнь».

З сярэдзіны 1980-х супрацоўнічае з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, Беларускім таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры, Цэнтральным Дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва БССР, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, ГА Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Францыска Скарыны пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскім саветам энцыклапедыі «Кто есть Кто. Деловой мир СНГ», Грамадска-палітычным і навукова-метадычным журналам Міністэрства культуры СССР і Акадэміі навук СССР «Савецкі Музей», Інстытутам гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнароднай арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы і Маскве, Шостым ліцэям Агульнаадукацыйным імя Тадэвуша Рэйтана (Варшава, Польшча), Замкам Каралеўскім у Варшаве, член Польскага ПЭН-клубу сяброў даўніны Польскай (Польшча), Круглым сталом няўрадавых арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і прафсаюзаў Баранавіцкага рэгіёна, Агенцтвам рэгіянальнага развіцця Варута (Баранавічы), нью-ёркскім аддзелам БАЗА, Парахвіяй Святога Кірылы Тураўскага БАПЦ (Бруклін, Нью Ёрк), Беларускім хрысціянскім згуртаваннем імя Святой Сафіі Слуцкай, Deutsches Museum (Mюнхен, Германія), The Getty Grant Program, Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Мусульманскім рэлігійным аб’яднаннем у РБ., Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, праектам Міжнароднай энцыклапедыі «Кто есть Кто» «Наследнікі белорусской шляхты», Фундацыяй помачы школам польскім на ўсходзе імя Т. Гоневіча.

Член Суверэннага Чэшскага Закона Мальтанскага[удакладніць: камент.]. Член ППЗМ[удакладніць: камент.]. Капітан-кавалер з 1999 года[удакладніць: камент.]. Апякае і даглядае нямоглых, хворых, старых, інвалідаў-настаўнікаў.

Аўтар шматлікіх нарысаў, кніг, літаратурных твораў па краязнаўстве, некалькіх энцыклапедычных артыкулаў, публікацый рэдкіх фотаздымкаў. Не аднакротна перадаваў гістарычныя каштоўнасці ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі. Вядзе навукова-пошукавую, арганізацыйную, даследчую і адукацыйную дзейнасць сярод вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Выступае за прыцягнення сучасных лічбавых тэхналогій для вывучэння і захавання даўніны.

У 1988—1994 — сузаснавальнік «Дому Польскага» імя Т. Рэйтана ў Баранавічах.

Вярнуў з небыцця імёны выдатных асоб Ляхавіччыны: Анатоля Герасімовіча, Вітольда Міладоўскага, Тадэвуша Рэйтана, Антона Коршуна, Сяргея Пясецкага, Джона Пярэйру і інш..

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзённік А. Коршуна [Рэімігрант з Аргентыны] // Голас Радзімы. 1999. 4. с.2.
  • Гісторыя маёнтка Грушаўка, пісаная Міхасём Турыянскім // Мастацтва. 1993. — № 12 — с.47-51.
  • «На роднай зямельцы ўсе мы ня госці…» // Мастацтва. 1992. — № 7 — с.49.
  • Індус Джон Пярэйра і яго беларускі ўнук // Кантакты і дыялогі.1998. — № 6 — с.22-23.
  • Расколіна гісторыі прайшла праз яго сэрца // Мастацтва. 1993. — № 12 — с.41-46.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы // Ляхавіцкі веснік. 2002. — № 2-4.
  • З глыбіні стагоддзяў. Тадэвуш Райтан // Ляхавіцкі веснік. 1992. — № 45-49.
  • Мастак з Грушаўкі // Ляхавіцкі веснік. 1998. — 25 лістапада. (4Н//3712)
  • Kempfi A. Śladami Tadeusza Rejtana w Białoruskich Lachowiczach i Hruszówce // Magazyn Wilenski. 1991. № 9-10 — с. 29-31. (польск.) 
  • Гасцёўня «Нашага Краю» // Падарожнік. 1998. — № 4 — с.10.
  • Banda Korczynska. Nie splamil honoru ojczysny // Magazyn Polski. 1993. № 1/2 (5/6) — с.5.(польск.) 
  • Радкі з лістоў… // Кантакты і дыялогі. 1997. — № 11-12 — с.61, 2000. — № 4-5 — с.60.
  • Створана таварыства ў гонар Рэйтана // Кантакты і дыялогі. 1997. — № 9-10 — с.59.
  • Паданне пра Старыя Ляхавічы і княжну Алену // Ляхавіцкі веснік. 2001. — № 10-12.
  • Ляхавіцкі замак: Быль і Легенды // Ляхавіцкі веснік. 2002. — № 29-39.
  • ЗАКОН МАЛЬТАНСКІ ў БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ. 2009
  • «ЛЯХІ»: дысертацыя М. Ш. Турыянскага. — ЛитЛГУ, 2009.
  • Выдміраль. 2016.
  • Жахлівая гісторыя балотных спраў Бежына, Бежына Белага Лугу. 2016.
  • Школкі Чарноцкіх. 2016.
  • Ляхавіцкі замак і яго героі ў Паўночнай вайне 1700—1710 гг. 2016.
  • Загадана знішчыць: як камуністы зачышчалі Ляхавічы ад гісторыі. 2016.
  • Ляхавіцкі замак. Падзямеллі. Міфы і Рэальнасць. 2017.
  • Тектит. Часть 1. Русск. язык. 2017
  • Улада анёлаў на грэшнай зямлі. Частка першая. 2017.
  • Рэпіхава. Частка першая. 2017.
  • ЛЯХІ. Частка першая. 2017.
  • Звычка ажаніцца. Зборнік. 2017.
  • Рэпіхава. Частка другая. 2017.
  • Лысая гара. Зборнік ІІ. 2017.
  • Рэпіхава. Частка трэцяя. 2017.
  • Рэпіхава. Частка чацвёртая. 2018
  • Рэпіхава. Частка пятая. 2018
  • Рэпіхава. Частка шостая. 2018
  • Рэпіхава. Частка сёмая. 2019
  • Рэпіхава. Частка восьмая 2019
  • Рэпіхава. Частка дзявятая. Заключэньне. 2019
  • ЛЯХІ. Часткі другая, трэцяя, чацьвёртая, пятая, шостая заключная. 2017—2020.
  • ЗЕМЛЯКІ-ZEMLJAKI. 2020. Спісы землеўласнікаў ляхавіцкіх ваколіц 1910—1939.
  • Послание КОЛБАСЯНАМ. Новелла о вкусной фамилии. 2018.
  • Тектит. Часть вторая. 2020
  • ДИТЯ ВЫДМЫ. Часткі першая і другая. 2019.
  • Dwor w ГРОШОЎЦЫ[удакладніць: камент.] і jego tajemnice.Ч 1. 2022.
  • Што казаў Бранеўскі!?. 2024

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Папоўская Т. Прадмова да дзённіка А.Коршуна /пра Аргенціну/ // Голас Радзімы 1999. 4. с.2.
  • Лободенко Г. Беларуская шляхта, подобно фараонам, строила усыпальницы-пирамиды! // Комсомольская Правда. 17-23 апреля 2008. с. 42.
  • Тарасаў К. Каб энтузіазм не быў прыватным // Літаратура і Мастацтва. 1987. 3. VII. с.12.
  • Вайткевіч В., Лойка А. Зорка Адама Міцкевіча // Мастацтва Беларусі. 1988. — № 12 — с.49.
  • Казлоў Л. Рэйтан вяртаецца // Падарожнік. 1997. — № 11 — с.9.
  • Памяць. Ляхавіцкі раён. Пад рэд. В. У. Скалабана — Беларуская Савецкая энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1989. — с.81-82, с.84-86, с.88-90, с.424,439.
  • А. Аляксандрава. Хто ён , Вітольд Міладоўскі // Ляхавіцкі веснік . 1993. № 44 (9849) с.2.
  • Мальдзіс Адам. Даклад на сумесным сходзе Саюза пісьменнікаў і Міністэрства культуры ў святле рашэнняў XXVII з, езда і студзеньскага (1987 г.) пленума ЦК КПСС. 30 красавіка 1987 года. «Літаратура і мастацтва» наш кар. 15.V.1987.
  • Гізун Алесь. «Код Еўлашоўскага» разгаданы // INTEX-PRESS. 5.7. 2007. — № 29 — с.10.
  • Гізун А. События и факты. Культура. Вось сімвал твой… // INTEX-PRESS. 8.9. 2007. — № 33 — с.10.
  • Ус В. (Скалабан В.). Свята ў Грушаўцы, або вяртанне Тадэвуша Рэйтана // Звязда. — 1997. — 28 жн.
  • Сіцька З. Грушаўка // Дыялог. 1998. — № 2 — с.16-18.
  • Емяльянчык У., Сіцька З. Слова пра ўдзельніка Венскай бітвы // Дыялог. 1998. — № 2, № 6.
  • Емяльянчык У., Сіцька З. Забраны край, Слова пра ўдзельніка Венскай бітвы // Наша Слова. 1998. — № 34 (368).
  • Сіцька З. Грушаўка // Наша Слова. 1998. — № 34 (368) — с.4.
  • Емяльянчык У., Сіцька З. Грушаўка // Дыялог. 1998. — № 2, № 6.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Пад рэд. Г. П. Пашкова — Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1996. — Т.3. — с. 159—160.
  • Kempfi A. Pamiatki po T. Rejtanie // Kraj Rad. 1990. № 8 — с. 31. (польск.)
  • Мухарэўская І. «Тадэвуш Рэйтан»: ўчора, сёньня, заўтра // INTEХ- PRESS. 2000. № 25 — с.6.
  • Панамароў А. Историческое общество «Тадеуш Рейтан» (г. Ляховичи) приглашает… // INTEХ- PRESS. 1998. № 21 (178) с.2.
  • Міжнародная энцыклапедыя «Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. 2002», «Кто есть Кто имеет честь сообщить… с вашей биографией..». — Мінск. Пад рэд. Н. В. Чекалова — 2002.
  • Шыманскі І. Грушаўка // Ляхавіцкі Веснік. 2001. № 56 с.5.
  • Лапіч А. На ФЭСТ ў Грушаўку // Ляхавіцкі Веснік. 1998. № 64 (10379) с. 3.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Пад рэд. Г. П. Пашкова — Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2001. — Т.6/1. — с. 169.
  • Andrzej Kempfi. Sladami Tadeusza Rejtana w bialoruskich Lachowiczach i Hruszowce. Na oltarzu niepodzielnej Rzeczypospolitej // Slowo Powszechne. 1991. № 102 (13108) 4-5-6 05. с. 3. (польск.)
  • Dariusz Sladecki. TADEUSZ REYTAN slynny posel nowogrodski // ROTA. № 2 1991. с. 23-24. (польск.)
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Пад рэд. Г. П. Пашкова — Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2003. — Т.6/2. — с. 582.
  • Ольга Осос. Что имеем — не храним… Есть проблема // INTEХ- PRESS. Ляхавіцкі час. № 26 (58) ад 27.06.2003. № 25 — с.6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]