Міхаэль Шмід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды

SchmidSkicross2010Contamines.JPG

Фрыстайл(мужчыны)
Золата Ванкувер 2010 Скі-крос

Міхаэль Шмід (ням.: Michael ("Mike") Schmid, нар. 18 сакавіка 1984 г, Фруціген, кантон Берн) - швейцарскі фрыстайліст, алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 у скі-кросе.

Міхаэль першапачаткова займаўся горнымі лыжамі, у 16 гадоў перайшоў у фрыстайл. Выступае за клуб SK Frutigen.

У студзені 2004 года дэбютаваў у Кубку свету. У студзені 2006 года ўпершыню падняўся на подыум на этапе Кубка свету, у студзені 2009 года атрымаў першую перамогу. Усяго на этапах Кубка свету па стане на сакавік 2010 атрымаў 4 перамогі, 11 разоў займаў месца ў першай тройцы. Лепшы вынік у заліку Кубка свету ў дысцыпліне «скі-крос» — 4 месца ў сезоне 2006/2007, у агульным заліку — 12 месца ў сезоне 2005/2006.

Міхаэль Шмід тройчы выступаў на чэмпіянатах свету: у 2005 годзе заняў 6 месца, у 2007 — 10 месца, у 2009 — 15 месца.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы ўпэўнена выйграў залаты медаль у скі-кросе, паказаўшы лепшы час у кваліфікацыі і ва ўсіх чатырох фінальных заездах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]