Міхаіл Іванавіч Гальшанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Гальшанскі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
Князь кіеўскі
1422 — 1432
Папярэднік Андрэй Вязынскі
Пераемнік Міхайла Балабан  (укр.)
Князь гальшанскі

Смерць 1433 ці каля 1448
Род Гальшанскія
Бацька Іван Альгімонтавіч Гальшанскі
Маці Агрыпіна Святаслаўна[d]

Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (? — 1433), прадстаўнік роду Гальшанскіх[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З княжага роду Гальшанскіх. Сын Івана Гальшанскага з шлюбу з Агрыпінай, дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча. Сястра Агрыпіны — Ганна, жонка Вітаўта[2]. Меў братоў Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам у 1435 годзе на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і сястру Ульяну (жонку кобрынскага князя Сямёна Раманавіча).

У 1422 годзе князь Міхаіл Іванавіч Гальшанскі згадваецца як намеснік кіеўскі.

Разам з братам Сямёнам Лютым быў актыўным удзельнікам міжусобнай вайны паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне. Спачатку князь Міхаіл ваяваў на баку Свідрыгайлы і на чале яго войска ў чэрвені 1433 года разбіў войскі Жыгімонта, якімі камандаваў Пётр Мантыгірдавіч, каля Маладзечна[1][3].

Але неўзабаве князі Сямён і Міхаіл перайшлі на бок Жыгімонта. Імаверна, у жніўні 1433 года ў Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю.

Яго, як і брата Сямёна, патапілі ў Заходняй Дзвіне паблізу Віцебска.

Пячатка Міхаіла Іванавіча з выявай збройнага кентаўра захавалася пры акце Мельнскай дамовы.

Міхаіл Альшаніцкі або Альшанскі 1439—1448 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

У 1439—1448 гадах у крыніцах на Чырвонай Русі згадваецца Міхаіл Альшанскі або Альшаніцкі. Польская даследчыца Гетруда Малачынская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму, такім чынам, адмаўляе яго гібель у 1433 годзе[4]. Юзаф Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які тытулуецца па Альшаніцы — Міхаіл Альшаніцкі згаданы з патронімам «Канстанцінавіч» у адным з дакументаў Свідрыгайлы[5].

Міхаіл Альшаніцкі быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падарыла Міхаілу сёлы Заланіў  (укр.), Дычкы  (укр.), Підкамінь  (укр.) у Галіцкай зямлі[6]. У 1439 годзе Міхаіл згаданы, як Альшанскі і Быбельскі  (руск.), таму выказваюць здагадку, што яго жонка — дачка Ходкі Быбельскага  (укр.)[4].

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  2. Князья Гольшанские (Ольшанские). Генеалогия русской знати. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 4 студзеня 2010.
  3. Krupska Anna. Montygierdowicz Piotr (Petrassius, Pietrasz, Petrasy), (zm. po r. 1456) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. — Tom XXI/4, zeszyt 91. — S. 675. (польск.)
  4. а б Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448)… — S. 589.
  5. Wolff, Kniaziowie…, ss. 14-15.
  6. Akta grodzkie i ziemskie… — T. 12. — S. 81. — № 807. (лац.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
  • Nowak P., Pokora P. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004.
  • Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961. — Tom IX/4, zeszyt 43. — S. 589. (польск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]