Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў
ідыш: יחיאל מיכל גוזיקאָװ
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 верасня 1806(1806-09-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1837(1837-10-21)[1] (31 год)
Месца смерці
Краіна Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, xylophonist, спявак
Інструменты Ксілафон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Іо́сіфавіч Гу́зікаў (ідыш: יחיאל מיכל גוזיקאָװ — Іехіэл Міхл Гузікаў; 14 верасня 1806, Шклоў27 кастрычніка 1837, Ахен) — беларускі музыкант-клезмер, вынаходнік ксілафона.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Шклове. Ён удасканаліў беларускі народны інструмент брусочкі, з чаго і атрымаўся сучасны ксілафон, і гастраляваў з ім у Аўстрыі, Германіі, Бельгіі і Францыі, выконваючы творы Паганіні, Вебера і Гумеля, а таксама беларускія народныя мелодыі. У 1836 годзе, за год да яго смерці, у Вене выйшла кніга вядомага музыкзнаўца Шлёзінгера «Міхаіл Гузікаў і яго інструмент з дрэва і саломы». Творчая кар'ера Гузікава была нядоўгай: яго кволае здароўе не вытрымала канцэртных нагрузак, і ён памёр ад сухотаў у Ахене ва ўзросце 31 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ксілафон, удасканалены Гузікавым

Пра выканальніцкае мастацтва Гузікава станоўча адклікаліся вядучыя музыканты таго часу, такія як Фелікс Мендэльсон і Фердынанд Хілер. Музыказнаўца Франсуа Феці напісаў пра яго артыкул у сваёй працы «Біяграфіі музыкантаў».

Гузікаў мае вялікае значэнне як стваральнік мадэлі ксілафона, якая выкарыстоўвалася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў практычна без змен. Дзякуючы яму ксілафон змог стаць паўнавартасным інструментам класічнай музыкі.

Арыгінальныя творы Гузікава не захаваліся.

Зноскі

  1. а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]