Міхаіл Акімавіч Зюванаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Акімавіч Зюванаў
Дата нараджэння 24 лютага 1906(1906-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1977(1977-04-29) (71 год)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Яўген Эдуардавіч Вітынг
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас бас
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР

Міхаіл Акімавіч Зюва́наў[1] (24 лютага 1906, горад Грозны — 29 красавіка 1977, Мінск) — беларускі спявак (бас). Народны артыст БССР (1954).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Грозны. Разам з бацькамі пераехаў у Баку, дзе паступіў у гімназію. Затым два гады працаваў слесарам на нафтапромысле і вучыўся на вячэрнім рабфаку, наведваў хор клуба чыгуначнікаў. Скончыў Азербайджанскі педагагічны інстытут і працаваў настаўнікам у школе. У другой палове 1930-х гадоў паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю. З 1938 года саліст у Азербайджанскім дзяржаўным тэатры оперы і балета, з 1942 года — саліст Дзяржаўнага хору СССР. Потым працаваў у Кыргызскім тэатры оперы і балета. У час Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавой брыгады артыстаў Кіргізскай СССР выступаў перад байцамі Бранскага і Калінінскага франтоў. З 1944 года саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра СССР, у 1947—1948 гадах — Молатаўскага Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. У 1950 годзе паступіў у Беларускую кансерваторыю, якую скончыў у 1951 годзе. У 1949—1961 гадах саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1962 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод партый — Барыс Гадуноў, Канчак, Сусанін, Мельнік, Грэмін, Качубей; Дон Базіліа («Севільскі цырульнік»), Мефістофель; Кецал («Прададзеная нявеста» Б. Смятаны), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Даніла і Анішук («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Якуб («Марынка» Р. Пукста), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]