Міхаіл Аляксеевіч Козыраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Аляксеевіч Козыраў
Дата нараджэння 10 жніўня 1937(1937-08-10) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці хірург, урач, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Аляксеевіч Козыраў (нар. 10 жніўня 1937 г., в. Вялікае Бушкава, Магілёўскі раён) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962), з 1980 г. працуе ў ім. Працоўная дзейнасць: фельчар Парэчскай участковай бальніцы Гродзенскай вобласці, урач-хірург, аспірант МДМІ, загадчык хірургічнага аддзялення 2-й клінічнай бальніцы Мінска, дацэнт, прафесар МДМІ. Кандыдат, доктар медыцынскіх навук. Аўтар больш 120 навуковых прац, 2-х манаграфій па хірургіі жоўцёвых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Козыраў Міхаіл Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 377. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Профессор Михаил Алексеевич Козырев (1937―2013) : (к 85-летию со дня рождения) / С. И. Третьяк, С. Б. Синило, В. Г. Козлов // Медицинский журнал. ― 2022. — № 4. — С. 159—160.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Минск, 1999.