Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Жураўкоў
Міністр адукацыі Беларусі
27 снежня 2014 — 15 снежня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Сяргей Маскевіч
Пераемнік Ігар Карпенка

Нараджэнне 19 лістапада 1961(1961-11-19) (62 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Дзейнасць навуковец
Месца працы
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міхаі́л Анато́льевіч Жураўко́ў (19 лістапада 1961, Салігорск, Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2016), доктар навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 лістапада 1961 года ў Салігорску. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ (19791984), завочную аспірантуру пры БДУ (19841987), доктар фізіка-матэматычных навук (1993)[1].

У 19931996 — намеснік начальніка службы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам па распрацоўцы і ўкараненні на прадпрыемстве Беларуськалій[1].

У 19961997 — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ. З 1997 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі БДУ, з 1999 — загадчык кафедры, з сакавіка 2007 — дэкан механіка-матэматычнага факультэта. Са студзеня 2009 года — першы прарэктар[1].

27 снежня 2014 года прызначаны міністрам адукацыі Беларусі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]. Пакінуў пасаду міністра ў снежні 2016 года. Вярнуўся працаваць у БДУ, на кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2015. Праверана 29 снежня 2014.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 снежня 2014.
  3. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]