Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі

Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі (ням.: Michael Andreas Barclay de Tolly, 24 снежня 1761, маёнтак Помуш, цяпер у Пакруойскім раёне Літвы — 25 мая 1818) — расійскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1814).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхадзец з шатландскага роду, які ў 17 стагоддзі перасяліўся ў Прыбалтыку.

Удзельнік руска-турэцкай (1787-1791) і руска-шведскай (1788-1990) войнаў, т.зв. Польскай кампаніі (1792-1794) — задушэння паўстання Т.Касцюшкі (штурм Вільні, знішчэнне атрада С.Грабоўскага каля Гродна).

Камандзір дывізіі, корпуса ў руска-пруска-французскую (1806-1807) і руска-шведскую (1808-1809) войны. З мая 1809 года галоўнакамандуючы фінляндскай арміяй і генерал-губернатар Фінляндыі. З 1810 года член Дзяржаўнага савета. У студзені 1810-верасні 1812 ваенны міністр, адначасова камандаваў 1-й Заходняй арміяй, сфарміраванай у Літве і Заходняй Беларусі (сакавік-верасень 1812). У час вайны 1812 года да 17 жніўня фактычна кіраваў баявымі дзеяннямі расійскіх войскаў, у Барадзінскай бітве 1812 года камандаваў правым флангам і цэнтрам баявога парадку. У замежных паходах рускай арміі 1813-1814 гадах галоўнакамандуючы руска-прускай арміяй. З 1815 года галоўнакамандуючы 1-й расійскай арміяй. У 1817 годзе суправаджаў цара Аляксандра І у яго падарожжы па Беларусі; выступаў супраць ваенных пасяленняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.