Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Міхалка Скарэўскі і Міхалка С.
Дата нараджэння 27 красавіка (9 мая) 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1941(1941-04-19) (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, гісторык, этнограф, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (27 красавіка (9 мая) 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць19 красавіка 1941, Самара; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 красавіка (9 мая) 1892 года ў в. Скары Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці).

З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года — член Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Менску.

Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года — член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 гадах выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі.

Фотаздымак Міхася Мялешкі з крымінальнай справы. 1930

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 года. Вызвалены з-пад следства 4 сакавіка 1940 года.

Памёр 19 красавіка 1941 года ў Куйбышаве.

Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957 годзе, па другім — у 1962 годзе.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Дачка — Людміла Сакалова, пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Унучка — Наталля Спічко, кампазітар, аўтар вакальнага цыклу «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.- Мн., 1927.
  • Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929;
  • Славуты настаўнік, краязнавец і эксперыментатар Г.Дз. Смагін. — Самара, 1936.
  • Цэнтрархіў Беларусі // Полымя. 1923, № 7—8;
  • Паншчына на Беларусі // Полымя. 1924, № 4; 1925, № 4, 6;
  • Краязнаўства і архівы Беларусі // Наш край. 1927, № 11;
  • З. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928, № 10;
  • Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1994.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]