Міхаіл Львовіч Глінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міхаіл Глінскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Глінскі
Michał, Alena Hlinskija. Міхал, Алена Глінскія.jpg
Міхаіл і Алена Глінскія
POL COA Gliński.svg
Герб «Глінскі»
Маршалак дворны літоўскі
1500 — 1506
Папярэднік: Рыгор Осцік
Пераемнік: Рыгор Осцік
 
Нараджэнне: 1470({{padleft:1470|4|0}})
Смерць: 24 верасня 1534({{padleft:1534|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:24|2|0}})
Род: Глінскія
Бацька: Леў Барысавіч Глінскі(укр.) бел.

Міхаіл Глінскі, мянушка «Мажны» (1470 — 24 верасня 1534) — вялікалітоўскі і маскоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік уценскі (1498), мерацкі (15011505) і бельскі (15051506)[1], маршалак дворны літоўскі (15001506), кіраўнік Віленскага манетнага двара1501).

Валодаў зямельнымі абшарамі на Палессі, родавы маёнтак — Тураў. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Райгарад(руск.) бел. і Гонёндз(руск.) бел. на Падляшшы, Мажэйкава на Лідчыне.

На чале літоўскага войска здабыў перамогу ў Клецкай бітве (1506). У 1508 узняў мяцеж супраць новага вялікага князя Жыгімонта Старога.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і служба[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік княжаскага роду Глінскіх гербу ўласнага, сын Льва Глінскага(укр.) бел.. Навучаўся ў Еўропе, быў у Германіі, Італіі, Іспаніі; авалодаў асноўнымі еўрапейскімі мовамі. У Італіі прыняў каталіцтва. Служыў у войску імператара Святой Рымскай імперыі Максіміліяна I, удзельнічаў у італьянскіх войнах(руск.) бел., дзе вызначыўся ваенным талентам і смеласцю. Заслужыў асаблівую прыхільнасць імператара, які надаў яму тытул князя Святой Рымскай імперыі.

У канцы 1490-х вярнуўся ў Літву, дзе неўзабаве наблізіўся да вялікага князя Аляксандра, які ў 1499 зрабіў яго маршалкам свайго двара. Суправаджаў вялікага князя ў часе выправы на каранаванне(руск.) бел. ў Кракаў. Паступова зрабіўся першым дарадцам Аляксандра, фактычна быў кіраўніком дзяржавы. Спрыяў узвышэнню старэйшых братоў, а таксама стрыечнага брата з жаночай лініі, сына Федкі Глінскай, Андрэя Дрожчыча, які ў 1504 зрабіўся намеснікам лідскім. У 1506 узначаліў войска Вялікага Княства Літоўскага, якое атрымала перамогу над татарамі ў Клецкай бітве (1506).

М. Глінскі імкнуўся стварыць з часткі зямель княства (поўдзень Беларусі, часткі Украіны, Расіі) незалежную дзяржаву. Гэтыя памкненні перакрэсліў новы уладар ВКЛ — Жыгімонт I Стары, які да таго пазбавіў М. Глінскага ўсіх урадаў.

У 1508 годзе М. Глінскі стаў на чале мецяжу, які праваліўся. З канца 1508 г. з сям'ёй у Маскве, атрымаў ва ўладанне гарады Малаяраславец(руск.) бел. і Бароўск(руск.) бел..

Падчас вайны Масквы з ВКЛ у 1512—1522 гг. хацеў вярнуцца ў Літву, але быў схоплены і зняволены ў турму (1514—1526). Удзельнічаў ў паходзе Масквы на Казань у 1530 годзе. У 1534 годзе зноў у турме, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Вячаслаў Насевіч. Глінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 536.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ПСРЛ: II, 365—367; III, 199; IV, 281, 290; VI, 24, 53, 247—248, 256, 265, 267, 268, 270—272, 276; VII, 230; VIII, 249, 250, 257, 258, 272, 273, 287
  • Архангел. лет. 179, 184—186
  • Сказания Курбского и Герберштейна, «Rer. Mosc. comment.». Стрыйковский II, 343 и след. до 377, варш. изд. 1846
  • «Acta Tomiciana», Appendix I, 21
  • Собр. гос. гр. и дог. I, 155
  • Działyński, "Zbiór praw lit. II, 81
  • Bartoszewicz, в «Encykl. Powsz.». X, 19
  • Карамзин Н. М. История государства Российского. Том 7. Том 8.