Міхаіл Канстанцінавіч Каргер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Канстанцінавіч Ка́ргер
руск.: Каргер Михаил Константинович
Дата нараджэння 17 (30) мая 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1976(1976-08-26)[1] (73 гады) ці 25 жніўня 1976(1976-08-25)[2] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Петраградскі універсітэт
Вядомыя вучні Tatiana Ilyina[d], Q12172271?, Dina Mykhailivna Kolesnykova[d] і Q124372119?
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Канстанцінавіч Ка́ргер (17 (30) мая 190326 жніўня 1976) — археолаг, мастацтвазнавец, спецыяліст па старажытнарускай культуры і мастацтву. Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1952 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. К. Каргер нарадзіўся ў горадзе Казань. У 1923 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Пецярбургскага ўніверсітэта, у якім працаваў з 1925 года. З 1964 г. у Інстытуце археалогіі Акадэміі навук СССР — загадчык Ленінградскага аддзялення.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. К. Каргер займаўся вывучэннем славянскай археалогіі, гісторыі старажытнарускай культуры і мастацтва. Даследаваў старажытныя помнікі на Беларусі ў Тураве, Навагрудку, Полацку, Ваўкавыску, Дабравешчанскую царкву ў Віцебску.

Таксама кіраваў археалагічнымі даследаваннямі і рэстаўрацыйнымі работамі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Галічы, Уладзіміры-Валынскім, Ізяслаўлі, Полацку, Тураве і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Древний Киев, т. 1—2. — М.—Л., 1958—1961;
  • Новый памятник зодчества XII в. в Турове. — М., 1965;
  • К вопросу о памятниках зодчества в Волковыске // Славяне и Русь. — М., 1968;
  • Зодчество древнего Смоленска (XII—XIII вв.). — Л., 1964;
  • К истории полоцкого зодчества XII в. // Новое в археологии. — М., 1972;

і інш.

Зноскі

  1. http://www.pravenc.ru/text/1681017.html
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 19 лютага 2020.
  3. Каргер Михаил Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 9 мая 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]