Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Сеўрук
Фатаграфія
Міхаіл Сеўрук. «Аутапартрэт». 1938
Дата нараджэння 27 лютага 1905(1905-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1979(1979-03-14) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Жанр жанравы жывапіс і партрэтны жывапіс[d]
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Канстанцінавіч Се́ўрук[1] (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясвіж) — беларускі мастак-жывапісец і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марка з працай «Жніво» (1937), выдадзеная ў 2005 годзе
Маркіраваны канверт (2020) з карцінай «На сенажаці» (1953)

Нарадзіўся ў Варшаве, дзе на той момант рэвізорам-эканамістам Надвісленскай чыгункі працаваў яго бацька, У 1909 годзе сям’я пераехала ў Брэст, дзе хлопчык пайшоў у першы клас гімназіі. З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Маскву, дзе на фармаванне зацікаўленасці жывапісам вялікае ўражанне зрабіла наведванне Траццякоўскай галерэі. У 1919 годзе сям’я вярнулася ў мястэчка Сноў, дзе праваслаўным святаром служыў дзед па маці Стэфан. У 1926 годзе скончыў Нясвіжскую гімназію. У 1927 годзе пасля звальнення з тэрміновай службы ў польскай арміі з’ехаў у Вільню, дзе 18 верасня напісаў прашэнне аб залічэнні на мастацкі факультэт Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. Першыя два гады навучання аддаваў перавагу скульптуры ў майстэрні Баляслава Балзукевіча. З трэцяга курса перайшоў у майстэрню да Людаміра Сляндзінскага. Сярод яго любімых настаўнікаў быў таксама Аляксандр Штурман, які вёў майстэрню пейзажу.

Скончыўшы мастацкі факультэт у 1932 годзе, жыве і працуе ў Вільні.

У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 года. Разам з Я. Драздовічам, П. Сергіевічам, Я. Горыдам быў адным з арганізатараў Віленскага таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пётрам Сергіевічам[3].

З 1939 года жыў у Нясвіжы. У пасляваенны час выкладаў маляванне і чарчэнне ў агульнаадукацыйнай школе, кіраваў мастацкай студыяй пры Доме культуры.

Член Саюза мастакоў БССР з 1946 года.

Памёр у Нясвіжы. Пахаваны на мясцовых могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац у станковым жывапісе і графіцы. Як пісаў В. Шматаў, «у асобных малюнках Сяўрука адчуваецца пэўны ўплыў Сляндзінскага з яго імкненнем да манументалізацыі і абагульнення формы, яе скульптурнасці»[4]. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш познія работы адрозніваюцца народнасцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя жывапісныя кампазіцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968), графічныя творы «Віленская Alma mater» (1937) і інш.

Аўтар вокладак часопіса «Калоссе», зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песня» (1938).

У пасляваенныя гады па-ранейшаму шмат маляваў, пераважна партрэты, выкананыя алоўкам, сангінай, вуглём. Большасць карцін 1960-70-х прысвечана людзям калгаснай вёскі.

Працы Сеўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, музеях Вільні, квартэры-музеі, а таксама ў фондах Нясвіжскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея (1114 работ)[3].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя выявы
Работы Міхася Сеўрука
«Жняя»
«Старыя хаты над Віленкай»
«Жніво»
«Дзяўчаты»
«На сенажаці»
«Групавы партрэт дзяцей»
«Аўтапартрэт»
«Зіма ў вёсцы»

Зноскі

  1. Беларусь 1995.
  2. Міхась Сеўрук(недаступная спасылка)
  3. а б Он рисовал людей труда // Таямніцы Нясвіжа
  4. Шматаў В. Ф. Міхась Канстанцінавіч Сеўрук. — Мінск, 1980. — С. 14.
  5. Петэрсон Э. А. Слінчанка Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 9. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Салодкіна Л. У, Купава М. М. Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 356—357. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Се́ўрук Міхаіл Канстанцінавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 659. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Міхаіл Сеўрук. Жывапіс. Графіка. Альбом / складальнік і кіраўнік праекта М. Н. Канавалаў. — Мн .: Паліграфкамбінат, 2012. — 102 с. — 1 025 экз. — ISBN 978-985-6791-69-0.
  • Гваздзёў С. Міхаіл Сеўрук: Мастак з Божай міласці. — Мн .: Харвест, 2015. — 64 с. — (100 выдатных дзеячоў беларускай культуры). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-18-3705-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]