Міхаіл Восіпавіч Каяловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Каяловіч)
Міхаіл Восіпавіч Каяловіч
Дата нараджэння 20 верасня (2 кастрычніка) 1828
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня (4 верасня) 1891 (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Міхаіл Каяловіч[d]
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні Платон Мікалаевіч Жуковіч, Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч, Канстанцін Васілевіч Харламповіч[d] і Іаан Антонавіч Катовіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Восіпавіч Каяловіч (20 верасня (2 кастрычніка) 1828, мяст. Кузня, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 23 жніўня (4 верасня) 1891, Санкт-Пецярбург) — гісторык, славянафіл.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын святара. Скончыў Супрасльскае духоўнае вучылішча, Літоўскую духоўную семінарыю (1851), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855), дзе і стаў выкладчыкам у 1856 годзе: у 1856—1862 гадаха працаваў на кафедры параўнальнага багаслоўя і рускага расколу, у 1862—1868 гадах — на кафедры рускай грамадзянскай і царкоўнай гісторыі, з 1868 года да смерці — на кафедры рускай грамадзянскай гісторыі. З 1865 года — член Камісіі па разбору і апісанню архіва Свяцейшага Сіноду. У 1873 стаў доктарам багаслоўя (дысертацыя «Гісторыя ўз’яднання заходнерускіх уніятаў старых часоў (да 1800)») і ардынарным прафесарам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.

Друкаваўся ў перыядычных выданнях — газеце «Дзень», часопісе «Грамадзянін», з сынам выдаваў палітыка-літаратурны штотыднёвы часопіс «Праўда» (з 1888).

Навуковыя даследаванні Каяловіча прысвечаныя гісторыі ўніяцтва, царкоўнай і агульнай гісторыі Заходняга края, гісторыі рускай самасвядомасці, гістарыяграфіі гісторыі Расіі. Ён быў прыхільнікам заходнерусізму, адстойваў пункт гледжання, што беларусы з’яўляюцца самабытнай часткай рускага народа, развіваў нацыянальна-манархічныя ідэі, ідэі адзінства рускага народа (куды ўключаліся ўкраінцы і беларусы). Паводле Міхаіла Каяловіча, «беларуская народнасць» узнікла ўжо ў Х—ХІ стст. у выніку аб’яднання генетычна блізкіх крывічоў і дрыгавічоў. На думку Каяловіча, уся гісторыя Паўночна-Заходняга края — гэта руская гісторыя, тут жыве рускі народ, мясцовая беларуская гаворка — гэта «мост» паміж маларускай і велікарускай гаворкамі[2].

Каяловіч адмаўляў гістарычны аб’ектывізм: «Не давярайце зманлівай аб’ектыўнасці, у гісторыі яе менш усяго; у гісторыі амаль усё суб’ектыўна»[3]. Лепшым з «суб’ектывізмаў» гісторык лічыў славянафільскі суб’ектывізм: «Ён лепш іншых, — сцвярджаў прафесар, — і ў народным, і ў навуковым сэнсе, і нават у сэнсе магчыма правільнага разумення і засваення агульначалавечай цывілізацыі»[3].

Ажаніўся з Надзеяй Платонаўнай Менчыц (1858). Меў трох сыноў.

Магіла М. В. Каяловіча на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры

Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры, дзе пастаўлены надмагільны помнік.

Зноскі

  1. Коялович Михаил Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Пророки и лжепророки Западной Руси
  3. а б Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997.

Творы (руск.)[правіць | правіць зыходнік]

  • Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997. — 686 с.
  • Коялович М. О. Чтения по истории западной России. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 480 с ISBN 985-11-0348-9
  • Коялович М. О. История воссоединения западнорусских униатов. — Минск: Лучи Софии, 1998. — 400 с ISBN 985-6171-08-3
  • Коялович М. О. Документы, объясняющие историю западно-русского края и его отношения к России и к Польше. — СПб.: Типография Эдуарда Праца, 1865. — 862 с.
  • Коялович М. О. Народнае движение в Западной России. // Русский Инвалид. — 1863. — № 91.
  • Коялович М. О. О почившем митрополите литовском Иосифе. — Спб, 1869.
  • Коялович М. О. Три подъема русского национального духа для спасения нашей государственности во времена самозванческих смут. СПб., 1880/
  • Коялович М. О. Литовская церковная уния. В 2-х томах. СПб., 1859—1862/

Літаратура (руск.)[правіць | правіць зыходнік]