Міхаіл Кулеша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Кулеша
Імя пры нараджэнні:

Міхаіл Аляксандр Пётр Кулеша

Дата нараджэння:

26 лістапада 1799({{padleft:1799|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:26|2|0}})

Месца нараджэння:

Вільня

Дата смерці:

6 лістапада 1863({{padleft:1863|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (63 гады)

Месца смерці:

Беласток

Вучоба:

Віленскі ўніверсітэт

Стыль:

рамантызм

Вядомыя працы:

«Гусары ў чаканні атакі», «Барбара Радзівіл», «Барысаглебская (Каложская) царква, Гродна»

Міхаі́л (Міхал) Куле́ша (літ.: Mykolas Kuleša, польск.: Michał Kulesza; 26 лістапада 17996 лістапада 1863) — беларуска-польскі мастак, адзін з першых літографаў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Шмат вандруючы па тэрыторыях сучасных паўднёвай Літвы, паўднёва-ўсходняй Беларусі і паўночна-ўсходняй Польшчы, Кулеша стварыў рэдкія выявы мясцін першай паловы XIX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Кулеша. Гетман

Міхаіл Кулеша нарадзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхецкай сям'і. Жывучы і працуючы ў шматэтнічным асяродку тагачаснай сталіцы Віленскай губерні Расійскай імперыі, карыстаўся польскім напісаннем свайго прозвішча, Kulesza, і падчас выставак у Францыі называў сябе «польскім мастаком».

Вучыўся ў цыстэрцыянскай пачатковай школе ў Трашкунах, мастацтву пачаў навучацца ў гімназіі ў неакласіцысцкага мастака Яна Дамеля. Вучобу працягваў у Імперскім універсітэце Вільні, дзе асвойваў літаграфію ў Яна Рустэма[1]. Міхаіла Кулешу лічылі адным з найбольш здольных вучняў. Пра яго працаздольнасць сведчыць той факт, што Міхаіл прадаставіў на факультэцкую выставу 25 твораў — малюнкі пер'ем, эскізы, копіі карцінаў Рэмбранта.

Падчас вучобы ў каледжы далучыўся да філаматаў[2] і быў арыштаваны за сувязь з імі ў 1823. У 1829 Міхаіл Кулеша атрымаў званне доктара філасофіі мастацтва[3].

Доўгі час быў вольны мастаком, даючы прыватныя заняткі па выяўленчым мастацтве, дапамагаў у літаграфічнай краме Юзафа Азямблоўскага. Падчас падарожжа ў Крым спыняўся на нейкі час у Мінску[4].

У 1837 годзе пераехаў з Вільні ў Крожы дзеля выкладання. Праз два гады быў пераведзены ў Гродна, дзе выкладаў у прыватнай школе[5]. У 1844 перайшоў на працу ў новаадчынены Інстытут высакародных дзяўчын у Беластоку Гродзенскай губерні, дзе і застаўся жыць да смерці[6]. У 1845, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у свайго сябра Фелікса Влодэка[7].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Падарожнічаючы па Беларусі і Літве, маляваў відарысы, этуды мясцін. Планаваў выдаць серыю альбомаў з выявамі найцікавейшых мясцін Беларусі, Літвы, Валыні. Аднак пры яго жыцці выйшаў толькі адзін альбом, выдадзены пры дапамозе Іосіфа Крашэўскага[8].

Пасля смерці яго творы да Першай сусветнай вайны ўпрыгожвалі хаты ў Мінску, Гродна, Беластоку, Вільні, Варшаве[9]. Малая частка карцін, што захавалася, цяпер знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Вільні.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Антон Лещинский. Основы графики — Гродна: Гродненский государственный университет имени Янки Купалы, 2003. — ISBN 985-417-503-0.
  2. Korespondencja filomatów: wybór / Zbigniew Sudolski, ed — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1999. — ISBN 83-04-04473-0.
  3. Tadas Adomonis, Nijolė Adomonytė. Lietuvos dailės ir architektūros istorija — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. — ISBN 9986-571-21-9.
  4. Светлана Базылева-Ланько. Яблоки с Марса и книги с Венеры или как сбываются мечты // Библиотечное Дело. — № 24, 114. — ISBN 1727-4893.
  5. Józef Jodkowski. Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie. W świetle badań archiwalnych i archeologicznych dokonanych w 1935 r — Prace i sprawozdania Muzeum w Grodnie. Hrodna: Muzeum w Grodnie, 1936. — Т. 1.
  6. Rima Rutkauskienė. Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.
  7. С.Я. Сяльверстава Культурнае жыццё Брэста-Літоўскага ў першай палове XIX ст. — Андрэй Гяцэвіч.
  8. Лідскі замак у мастацтве: Міхаіл Кулеша — История Лидчины. — Новая Лида, 11 жніўня 2011.
  9. Барыс Крэпак. Эцюд вандроўніка на Белым возеры // Культура. — 10-17 снежня 2011. — № 50, 1021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дробаў Л. М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя — Мінск, 1971.
  • Rosińska-Derwojed Anna. Z twórczości malarza białostockiego Michała Kuleszy // Rocznik białostocki. — Т. 1. — ISSN 0080-3421.
  • Rutkauskienė R. Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al.. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]