Міхаіл Кікоін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Мастак}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Міхаіл Кікоін (Мішэль Кікоін, фр.: Michel Kikoïne; 31 мая 1892 — 4 лістапада 1968) — беларускі і французскі мастак.
Нарадзіўся ў Гомелі (паводле іншых дадзеных у Рэчыцы).
Вучыўся ў «Малявальнай школе мастака Кругера» ў Мінску, Віленскай мастацкай школе. З'ехаў у Парыж у 1912. Удзельнічаў у выставах Парыжскага Салону. Першыя персанальныя выстаўкі прайшлі ў 1920 і 1924. Творы былі прадстаўлены на выстаўкі сучаснага французскага мастацтва ў Маскве ў 1928.
З 1928 меў майстэрню на Монпарнасе.
Мастак Парыжскай школы.
Памёр у Парыжы ў сваёй студыі.
Яго сын — мастак Якаб Кікоін, пісаў пад псеўданімам Yankel.
Публічныя зборы [правіць]
- Musée d'art et d'histoire du Judaïsme (Парыж, Францыя) — http://www.mahj.org/
- Museum voor Moderne Kunst (Остэндэ, Фландрыя, Бельгія) — http://www.pmmk.be/
Catalogue Raisonné [правіць]
- Cassou J., Roditi E., Mann M., Yankel J. Kikoïne. Catalogue Raisonné sur l'oeuvre de Kikoïne. Paris: Piaza, 1973. 364 p. 746 рэпрадукцый твораў.
Літаратура [правіць]
- Kyrou A., Blatas A., Warnod J., etc. Kikoine. Les pionniers de l’École de Paris. 1992. 168 p. ISBN 2908528435.
- Kikoine et ses amis de l’École de Paris. 1993. 44 p.
