Міхаіл Кірылавіч Баброўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Кірылавіч Баброўскі
Michał Babroŭski. Міхал Баброўскі.jpeg
Дата нараджэння:

8 лістапада (19 лістапада) 1784({{padleft:1784|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:19|2|0}})

Месца нараджэння:

Сяло Волька Выганоўская Бельскага павета Падляскае ваяводства

Дата смерці:

21 верасня (3 кастрычніка) 1848({{padleft:1848|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (63 гады)

Месца смерці:

Мястэчка Шарашова Пружанскага павета Брэсцкая вобласць

Краіна:

Расійская імперыя

Навуковая сфера:

Палеаграфіі, багаслоўе

Месца працы:

Віленскі ўніверсітэт

Навуковая ступень:

доктар навук

Навуковае званне:

прафесар

Альма-матэр:

Віленскі ўніверсітэт

Міхаіл Кірылавіч Баброўскі на ВікіСховішчы

Міхаіл (Міхал) Кірылавіч Баброўскі (8 (19) лістапада 1784, в. Волька Выганоўская Бельскага павета, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 21 верасня (3 кастрычніка) 1848, мяст. Шарашова Пружанскага павета) — славіст, арыенталіст, багаслоў, даследчык старажытных славянскіх рукапісаў і старадрукаваных кірылічных выданняў, доктар багаслоўя (1823)[1], канонік Брэсцкага капітула (1817).

Член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, парыжскага і лонданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх пры Маскоўскім універсітэце, камітэта па выпрацоўцы харвацкага правапісу ў Далмацыі[1].

Міхаіл Баброўскі разам з Iгнатам Даніловічам лічыцца адным з першых творцаў «беларускага нацыянальнага адраджэння»[2] альбо «беларускай нацыянальнай ідэі»[3].

Валодаў беларускай мовай, за які лічыў падляшскі дыялект без «акання», «дзекання», «цекання», з мяккімі «дзь» і «ць» і поўнымі канчаткамі інфінітываў, напрыклад «ходити»[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць са старадаўняга беларускага шляхецкага роду. Бацька — Кірыла Баброўскі — быў высвечаны на ўніяцкага святара берасцейскім грэка-каталіцкім біскупам Сімяонам Млоцкім у 1779 годзе, яго маці — Ганна з роду Крупскіх. У сям'і было пяцёра сыноў, аднак у жывых засталіся толькі старэйшы Язэп і малодшы Міхал[5].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Кляшчэляўскай царкоўнай школе і піярскім вучылішчы ў Драгічыне, Беластоцкай гімназіі (скончыў у 1806 годзе) і Галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (скончыў у 1812 годзе). У 1811 годзе атрымаў ступень магістра філалогіі, у 1812 годзе стаў магістрам багаслоўя, у 1814 — магістрам філасофіі[5]. Прыняў пасвячэнне ў 1815, з 1817 канонік брэсцкі.

Праца ў Віленскім універсітэце[правіць | правіць зыходнік]

У 1817—1822 гг. у замежнай навуковай камандзіроўцы ад Віленскага ўніверсітэта[1], наведаў славянскія землі, Францыю і Італію і вывез адтуль значную колькасць кніг, якія ён прадаў потым Віленскай семінарыі.

З 1822 г. прафесар Віленскага ўніверсітэта. У 18221824 гадах і пасля перапынку з 1826 года прафесар экзегетыкі і герменеўтыкі Віленскага ўніверсітэта. З 1823 доктар тэалогіі. Заснавальнік беларуска-літоўскага філалагічнага гуртка ў Віленскім універсітэце[1]. Выступаў супраць паланізацыі і лацінізацыі[1].

Следства і высылка[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі са следствам, разгорнутым М. М. Навасільцавым(руск.) бел. па справе тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў, быў разам з прафесарамі Ю. Галухоўскім(руск.) бел., І. Даніловічам, І. Лялевель адхілены ад выкладання і высланы з Вільні.

У 18241824 гадах знаходзіўся ў спасылцы ў базыльянскім манастыры ў Жыровіцах.

Дзякуючы заступніцтву мецэната М. П. Румянцава ў 1826 годзе Баброўскаму атрымаў магчымасць вярнуцца ва ўніверсітэт[6]

У 1833 практычна быў сасланы ў мястэчка Шарашова, дзе быў святаром да канца жыцця. У сувязі з пераследаваннем грэка-католікаў перайшоў у праваслаўе. Займаўся навукай і выхаваннем пляменніка Паўла, бацька якога заўчасна памёр. Памёр ад халеры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў унікальныя калекцыі славянскіх рукапісаў і старадрукаў, увёў у навуковы ўжытак многія помнікі пісьменства. Адзін з пачынальнікаў скарыназнаўства, які нанова адкрыў для еўрапейскай навукі імя Ф. Скарыны. Толькі невялікая частка яго рукапіснай спадчыны апублікавана пры жыцці, частка знікла адразу пасля смерці даследчыка.

Супральскі рукапіс[правіць | правіць зыходнік]

Супрасльскі рукапіс

Яшчэ гімназістам зацікавіўся архівам і бібліятэкай Супрасльскага манастыра каля Беластока, дзе ў 1822 годзе выявіў Супрасльскі зборнік[1], адзін з вельмі важных кірылічных помнікаў царкоўнаславянскай мовы. Баброўскі паведаміў пра гэта Вастокаву(руск.) бел., які ў 1825 годзе надрукаваў вынікі сваіх даследаванняў. Частка рукапісу (118 лістоў) трапіла да Копітара і захоўваецца ў Любляне; яна была выдадзена Міклошычам(руск.) бел. пад назвай "Monumenta linguae paleoslovenicæ е codice Supraslensi "(Вена, 1851). Частка (два сшыткі) захоўваецца ў пецярбургскай Расійскай нацыянальнай бібліятэцы; астатняя частка патрапіла ў бібліятэку графаў Замойскіх у Варшаве і захоўваецца цяпер у польскай Нацыянальнай бібліятэцы.

Іншая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Збіраў матэрыялы пра дзейнасць Швайпольта Фіёля, Францыска Скарыны, Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца. Склаў навуковае апісанне старажытных кірылічных і глаголічных помнікаў пісьменства, якія захоўваюцца ў Ватыканскай бібліятэцы. Увёў у навуковы абарот шэраг важных помнікаў гісторыі і культуры.

За свае навуковыя працы Баброўскі быў абраны членам археалагічнай акадэміі ў Рыме, Азіяцкага грамадства ў Парыжы і Лондане, Таварыства гісторыі і старажытнасцяў Расійскіх пры Маскоўскім універсітэце(руск.) бел..

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • шмат дробных артыкулаў у «Dziennik Wileński» 1824—1826
  • Wyobrażenie nauki Pisma św., jej części i literatury (в «Dzieje dobroczynności Krajowej i zagranicznej», 1823)
  • «Archeologia biblica» (Вільна, 1829)
  • «Wiadomość historiczna o Universytecie Wileńskim» (1828)

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Баброўскага нададзена Лабараторыі вывучэння духоўнай культуры Падляшша (Масква) і вуліцы ў Шарашове.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Бобровский Михаил Кириллович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
  2. Ю. А. Лабынцаў. Баброўскі Міхаіл Кірылавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 248.
  3. Латышонак А. Народзіны беларускай нацыянальнай ідэі // Спадчына. — Мінск: Полымя, 1992. — № 1. — С. 14.
  4. Латышонак А. Народзіны беларускай нацыянальнай ідэі — Спадчына. — 1992. — С. 12.
  5. 5,0 5,1 Марціновіч, А. Як дрэва з белавежскай пушчы // Наша Вера. — 2000. — № 1.
  6. Баброўскі Міхаіл Кірылавіч.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003;
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9;
  • Лабынцаў, Ю. А. Баброўскi Мiхаiл Кiрылавiч // Мысліцелі i асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 174—176. — 672 с. — 6000 экз. — ISBN 985-11-0016-1.;
  • Бобровский П. О. М. К. Бобровский (1785—1848), ученый славист-ориенталист. СПб., 1889;
  • Бобровский П. О. К биографии М. К. Бобровского (славянского филолога-ориенталиста). СПб., 1890;
  • Charkiewicz W. Bez steru i busoli (sylwetka ks. prof. Michała Bobrowskiego). Wilno, 1929;
  • Станкевіч А. Магнушэўскі, Паўлюк Багрым, Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937;
  • Лабынцев Ю. А. Первая книга, напечатанная глаголицей, и ее исследователь Михаил Бобровский // Сов. Славяноведение. 1983. № 4;
  • Cieplak Jan ks. Ks. Michał Bobrowski: Profesor Uniwersitetu Wileńskiego. SPb, 1894;
  • Улащик Н.. Введение;
  • Латышонак А. Народзіны беларускай нацыянальный ідэі // Спадчына. 1992, № 1
  • Ліс А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян // Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994;
  • Białokozowicz B. Między Wschodem a Zachodem: Z dziejów formowania się białoruskiej świadomości narodowej. Białystok, 1998
  • PSB;
  • SHP;
  • ЭГБ, т. 1;
  • АЗБ.