Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка
Дата нараджэння 17 жніўня 1914(1914-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1998(1998-02-19) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, металург
Навуковая сфера металазнаўства[d], металургія[1] і цеплаперадача[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка (17 жніўня 1914, в. Пячары, Касцюковіцкі раён — 19 лютага 1998) — беларускі вучоны ў галіне металазнаўства. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1968). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі інстытут сталі  (руск.) ў 1941 годзе. З 1953 намеснік дырэктара, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па даследаванні тэрмакінэтыкі структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву, працэсам вяртання металаў і рэкрышталізацыі  (руск.) металаў, у якіх эксперыментальна усталяваны тэмпературны гістарэзіс  (руск.) рэкрышталізацыонных працэсаў пад уздзеяннем вялікіх хуткасцяў нагрэву. Распрацаваў тэарэтычныя асновы тэрмакінетыкі рэкрышталізацыі[2].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, больш за 30 вынаходстваў[3].

  • Термокинетика рекристаллизации. Мн., 1968 (совм. с С. А. Астапчиком, Г. Б. Ярошевичем).
  • Сверхтвердые материалы и техника. М., 1971 (совм. с С. А. Астапчиком).
  • Мартенситно-стареющие стали. Мн., 1976 (совм. с С. А. Астапчиком, Г. Б. Ярошевичем).
  • Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (совм. с С. А. Астапчиком).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР 1988 за распрацоўку тэорыі, тэхналогіі і абсталявання для атрымання гетэрагенных матэрыялаў метадамі электратэрміі і арганізацыі серыйнай вытворчасці гэтых матэрыялаў[3].

Узнагароджаны медалямі[3].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в Бодяко Михаил Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 68. — 737 с.
  3. а б в Член-карэспандэнт БАДЗЯКА Міхаіл Мікалаевіч (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Весцi АН БССР. Сер. фiз.-тэхн. навук. 1974. № 3; 1984. № 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]