Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
граф Міхаіл Мікалаевіч
Мураўёў-Віленскі

Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў
граф Міхаіл МікалаевічМураўёў-Віленскі
14-ы Генерал-губернатар
Віленскага генерал-губернатарства
1 (13) мая 1863 — 17 (29) красавіка 1865
Папярэднік: Уладзімір Іванавіч Назімаў
Пераемнік: Канстанцін Пятровіч Каўфман
11-ы Губернатар Курскай губерні
11 (23) студзеня 1835 — 12 (24) мая 1839
Папярэднік: Сцяпан Фёдаравіч Паскевіч
Пераемнік: Карл Аляксандравіч Флігэ
9-ы Губернатар Гродзенскай губерні
24 жніўня (5 верасня1831 — 12 (24) студзеня 1835
Папярэднік: Георгій Ільіч Бажанаў
Пераемнік: Нічыпар Харлампіевіч Копцеў
7-ы Губернатар Магілёўскай губерні
15 (27) верасня 1828 — 24 жніўня (5 верасня1831
Папярэднік: Іван Фёдаравіч Максімаў
Пераемнік: Георгій Ільіч Бажанаў
11-ы Віцэ-губернатар Віцебскай губерні
12 (24) чэрвеня 1827 — 14 (26) верасня 1828
Папярэднік: Мікалай Андрэевіч Ордзін
Пераемнік: Сяргей Іванавіч Давыдаў
 
Адукацыя: МДУ
Веравызнанне: праваслаўнае
Нараджэнне: 1 (12) кастрычніка 1796(1796-10-12)
Масква, Расійская імперыя
Смерць: 31 жніўня (12 верасня) 1866(1866-09-12) (69 гадоў)
Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Пахаваны: Лазараўскія могілкі Аляксандра-Неўскай Лаўры
Род: Мураўёвы
Бацька: Мікалай Мікалаевіч Мураўёў
Маці: Аляксандра Міхайлаўна Мардвінава
Жонка: Пелагея Васільеўна Шэрамецева
Дзеці: Мікалай (1820),
Леанід (1821),
Васіль (1824),
Соф'я (1833)
 
Ваенная служба
Гады службы: 1812—1862
Прыналежнасць: Расійская імперыя
Род войск: армія
Званне: генерал ад інфантэрыі
Бітвы: Барадзінская бітва,
Бітва пры Дрэздэне
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Шаблон:Ордэн Святога Георгія 4 ступені, 25 гадоў
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з дыяментамі
Ордэн Белага арла
Шаблон:Ордэн Святога Уладзіміра 1 ступені з мячамі Шаблон:Ордэн Святой Ганны 1 ступені з імператарскай каронай
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з бантам
Міхаіл Мураўёў (1863)

Граф 'Міхаі́л Мікала́евіч Мураўё́ў (Мураўё́ў-Ві́ленскі, у ліберальных і народніцкіх кругах[1][2] званы «Мураўёў-вешальнік»[1][3] ці «Мураўёў-людаед»[4], руск.: Михаил Николаевич Муравьёв; 1 (12) кастрычніка 1796 — 10 верасня 1866) — расійскі ваенны, дзяржаўны дзеяч, граф, генерал-губернатар Паўночна-Заходняга края ў часы задушэння нацыянал-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Дзяцінства і маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве ў сям'і марскога афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, потым, разам з бацькам — вучылішча калонаважатых (штабных афіцэраў) — правобраз будучай Акадэміі генеральнага штаба. Удзельнічаў у Вайне 1812 года, за ўдзел у бітве пад Барадзіно атрымаў ордэн Уладзіміра IV ступені з бантам. У 1813 годзе ўдзельнічае ў «бітве народаў» пад Дрэздэнам. Пасля вяртання на радзіму зацікаўліваецца тайнымі таварыствамі і ўступае ў «Саюз благадзеяння» (1816), дзе, падчас голаду ў Смаленскай губерні, прымае ўдзел у арганізацыі ў рослаўльскім павеце шырокай дапамогі галадаючым.

Пасля радыкалізацыі руху дзекабрыстаў, калі ў Статут «Саюза» быў унесены пункт аб забойстве цара, Мураўёў, нязгодны з гэтым рашэннем, выходзіць з сяброў арганізацыі. За ўдзел у «Саюзе» быў арыштаваны, але цалкам апраўданы.

Губернатарская пасада[правіць | правіць зыходнік]

У 1826 годзе Мураўёў прызначаны віцэ-губернатарам Віцебскай губерні, пазней — у 1828 губернатарам Магілёўскай, затым Гродзенскай губерні. Прымаў удзел у падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў.

У 1835 годзе прызначаны губернатарам Курскай губерні, у 1850 — член Дзяржаўнага савета, у 18501857 віцэ-прэзідэнт Расійска геаграфічнага таварыства, у 18571861 — Міністр дзяржаўных маёмасцей. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта вызвалення сялян.

Задушэнне паўстання 1863—64 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Карыкатура 1898 года на адкрыццё ў Вільні помніка генерал-губернатару М. Мураўёву

Падчас паўстання 1863—64 гадоў Мураўёў быў прызначаны генерал-губернатарам Паўночна-Заходняга края з надзвычайнымі паўнамоцтвамі.

На гэтай пасадзе Мураўёў жорстка змагаўся з паўстанцамі. Расейцамі шырока практыкавалася канфіскацыя маёмасці, абкладанне польскай і беларускай шляхты вялікім «ваенным падаткам». Паўстанне было ў хуткім часе падаўленае.

У дадатку да тысяч чалавек, якія загінулі ў бойках, паводле прысудаў трыбуналаў было пакарана смерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі), ад 2500 да 9423 чалавек паводле розных падлікаў было саслана ў Сібір[5]. За сваю жорсткасць Мураўёў увайшоў у гісторыю пад мянушкай вешальнік.

Акрамя гэтага, шырока вядомы яго дэвіз у дачыненні да русіфікацыі Беларусі — «Што не дарабіў расійскі штых — даробіць расійская школа».

Пазнейшая кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1863 года — генерал ад інфантэрыі. 1 мая 1865 года звольнены з пасады губернатара Паўночна-Заходняга края з атрыманнем тытулу графа і наймення «Віленскі». У красавіку 1866 — старшыня следчай камісіі па справе Каракозава.

Памёр 29 жніўня (10 верасня) 1866 года ў Пецярбургу. У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік (зруйнаваны польскімі ўладамі на пачатку 1920-х гадоў). Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай Лаўры.

Лёс віленскага помніка[правіць | правіць зыходнік]

У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік. Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы і ўключэння Вільні ў яе склад напачатку 1920-х гадоў польскія ўлады здзейснілі максімальна магчымы здзек — са знесенага помніка Мураўёву ў Вільні пабудавалі грамадскія гарадскія прыбіральні. Мінімум адна з іх была цэлай у 1990-х гадах[6]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

16 красавіка 1866 года на абедзе ў Англійскім клубе Мікалай Някрасаў зачытаў оду, прысвечаную Мураўёву. У далейшым за гэта паэт быў моцна раскрытыкаваны калегамі: паэтамі, публіцыстамі. Сітуацыю, якая склалася вакол Някрасава пасля прачытання оды, апісаў Карней Чукоўскі ў творы "Паэт і кат"[1]:

Цвердзяць, што двулічча Някрасава ні ў чым не адбілася з такой відавочнасцю, як менавіта ў гэтай жахлівай одзе. Насамрэч, як мог рэвалюцыйны паэт славіць крывавага душыцеля Польшчы і заахвочваць яго да новых зладзействаў? Чаму чалавек, адно імя якога натхняла змагароў за свабоду, які, здаецца, толькі і рабіў, што паўтараў моладзі: «ідзі ў агонь...», «ідзі і гінь...», «памрэш не дарма: справа трывае, калі пад ёй струменіцца кроў», « кідайся проста ў полымя і гінь», - чаму пасля таго, як моладзь сапраўды кінулася ў полымя, ён аддаў яе Мураўёву? А ён менавіта здрадзіў ёй, бо (як у той час паведамлялі газеты) ён сам пры народзе прасіў Мураўёва ўзмацніць тэрор, заклікаў яго да новых пакаранняў смерцю. Моладзі казаў «ідзі і гінь», а Мураўёву «ідзі і губі».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ильин П. В. Прощённые декабристы, участники Тайных обществ и военных выступлений 1825-1826 гг., освобождённые от наказания декабристы как исследовательская проблема // Освободительное движение в России. : Межвузовский сборник научных трудов. — Саратов: 2003. — В. 20.
  2. Комзолова А. А. Политика самодержавия в Северо-Западном крае во второй половине 1850-х — 1870-х годах. М. 2003
  3. Склейнис Г. А. М. Н. Муравьёв в «Сибирском» романе Н. Г. Чернышевского «Пролог» и в романе В. В. Крестовского «Две силы» (руск.)  // Россия и АТР : научный журнал. — Владивосток: Институт истории, археологии и этнографии народов Дальнего Востока ДВО РАН., 2006. — В. 4. — С. 191—196. — ISSN 1026-8804.
  4. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 257
  5. Паводле расійскіх звестак — каля 2500; ўэльскі гісторык Норман Дэвіс падае звесткі аб 8000 сасланых — паводле яго меркавання, гэта была найбуйнейша высылка за ўсю гісторыю Расіі
  6. Ф. Аскидов. «За вашу и нашу свободу!» Хроника борьбы за независимость [Польши]. Родина (исторический журнал) № 12 — 1994, стр. 75

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Камандуючыя Віленскай ваеннай акругай