Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Тухачэўскі

Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі (руск.: Михаи́л Никола́евич Тухаче́вский; 16 лютага 1893 — 12 чэрвеня 1937) — савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1935). Прасунуўся па службовай лесвіцы ў часы Грамадзянскай вайны. Разам з В. К. Путнам, І. Э. Якірам, І. П. Убарэвічам рэпрэсіраваны ў 1937 годзе па «справе ваенных», рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 лютага 1893 г. на Смаленшчыне. Скончыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1912 г.), потым Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (1914 г.) Падчас Першай сусветнай вайны служыў на Заходнім фронце, камандаваў ротай. У лютым 1915 года трапіў у палон. Збег з палону ў верасні 1917 г. і ў кастрычніку вярнуўся ў Расію, дзе неўзабаве далучыўся да кампартыі бальшавікоў і Чырвонай Арміі.

Падчас Грамадзянскай вайны камандаваў рознымі арміямі Усходняга і Каўказскага франтоў. Падчас вайны Савецкай Расіі з Польшчай (1919—1921 гг.) ажыццявіў наступленне на тэрыторыю Польшчы ў ліпені 1920 г., але ў жніўні яго войскі былі разбіты, у выніку чаго Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь ізноў былі заняты польскай арміяй.

Пасля гэтага Тухачэўскі падаўляў выступленні супраць савецкай улады ў Беларусі і на Тамбоўшчыне. Пры гэтым актыўна выкарыстоўвалася тактыка захопу заложнікаў з мяцежных раёнаў[1].

З 1921 па 1936 гг. Тухачэўскі знаходзіўся на розных камандных пасадах Чырвонай Арміі, а ў красавіку 1936 г. яго прызначылі 1-м намеснікам народнага камісара абароны. За гэты час ён неаднаразова падаваў прапановы па мадэрнізацыі Чырвонай Арміі і актыўна супрацоўнічаў з замежнымі ваеннымі спецыялістамі, а таксама пісаў навуковыя працы.

22 мая 1937 г. Тухачэўскага арыштавалі і судзілі па абвінавачванню ва ўдзеле ў ваеннай змове. Ён прызнаў сябе вінаватым і быў расстраляны пасля аб'яўлення прысуду 11 чэрвеня таго ж года. У 1956—1957 гг. Тухачэўскі быў поўнасцю рэабілітаваны.

Ацэнка ў гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Большасць савецкіх і пост-савецкіх гісторыкаў ацэньваюць Тухачэўскага як таленавітага стратэга і ваеннага тэарэтыка, які быў здольны лепей падрыхтаваць Чырвоную Армію да вайны з Германіяй. Некаторыя іншыя даследчыкі, напрыклад, пісьменнік Віктар Сувораў, лічаць, што яго прапановы па мадэрнізацыі арміі былі ўтапічнымі, а навуковыя працы напісаны ў стылі палітагітацыі і гэта ставіць пад пытанне рэпутацыю Тухачэўскага як стратэга[2].

Зноскі

  1. http://historiapure.narod2.ru/dakumenti__materiyali/rasstrel_zalozhnikov_v_godi_grazhdanskoi_voini_1918-22/ Приказ Полномочной Комиссии ВЦИК № 116 г. Тамбов 23 июня 1921 г.
  2. В. Суворов. Очищение — М.: АСТ, 2006. — С.156—262.