Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Амельяновіч
Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Сцяг
12 сакавіка 2010 — 15 лютага 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Пётр Сямашка
Пераемнік Віталь Дрожжа

Нараджэнне 2 студзеня 1958(1958-01-02) (66 гадоў)
в. Клюкавічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Адукацыя Беларускі тэхналагічны інстытут (1980),
Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999)
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Міхаі́л Міха́йлавіч Амельяно́віч (нарадзіўся 2 студзеня 1958, в. Клюкавічы Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010—2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

19801985 — ляснічы Асінаўскага лясніцтва ў Багушэўскім лясгасе Віцебскай вобласці.

19851997 — галоўны ляснічы Багушэўскага лясгасу.

19971999 — дырэктар Бешанковіцкага лясгасу Віцебскай вобласці.

У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1999 года — генеральны дырэктар Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

12 сакавіка 2010 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях[3].


Зноскі

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  3. belta.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]