Міхаіл Мікалаевіч Пташук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Пташук)
Міхаіл Мікалаевіч Пташук
Імя пры нараджэнні Міхаіл Мікалаевіч Пташук
Дата нараджэння 28 студзеня 1943(1943-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 2002(2002-04-26) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Кар’ера 19732002
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 0699675

Міхаі́л Мікала́евіч Пташу́к (28 студзеня 1943(1943-01-28), Федзюкі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь26 красавіка 2002(2002-04-26), Масква) — беларускі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў рэжысёрскі факультэт Тэатральнага вучылішча імя Б. Шчукіна (1967), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР (1972; майстэрня Г. Данеліі). Працаваў рэжысёрам у тэатрах Масквы і Казані. З 1974 на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС (з 1978). Загінуў у аўтакатастрофе 26 красавіка 2002 года, у Маскве, па шляху на прысуджэнне прэміі «Ніка».

Атрымалі шырокую вядомасць яго экранізацыі вядомых літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў — «Вазьму твой боль» (паводле І. Шамякіна, 1982), «Чорны замак Альшанскі» (2 серыі, паводле У. Караткевіча, 1983), «Знак бяды» (паводле В. Быкава, 1986). Сярод фільмаў канца 1980-1990-х — гісторыка-палітычныя стужкі «Наш браняпоезд» (1988), "Кааператыў «Палітбюро» (1992), «У жніўні 44-га…» (2000). Паставіў тэлевізійны фільм «Нас выбраў час» (1978), фільм-спектакль Мінскага тэатра «Вольная сцэна» «Макбет» (1997).

Работы М. Пташука неаднаразова атрымлівалі высокія ўзнагароды на прэстыжных кінафестывалях. Для яго творчай манеры ўласцівы абвостраная ўвага да складаных гісторыка-філасофскіх праблем, псіхалагічная заглыбленасць, упэўненасць рэжысёрскага почырку і пад.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Народны артыст БССР (1990). Дзяржаўная прэмія БССР (1982) за экранізацыю рамана І. Шамякіна «Вазьму твой боль»; прэмія Ленінскага камсамола (1980) за кінафільм паводле твора У. Халіпа і А. Петрашкевіча «Время выбрало нас».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1973 — «Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту» (сцэнарый — А. Усаў, аператар — Ю. Кліменка);
  • 1975 — «Лясныя арэлі» (сцэнарый — І. Пяткевіч, аператар — Ю. Марухін);
  • 1978 — «Час выбраў нас» (сцэнарый — А. Петрашкевіч, У. Халіп, аператары — Ю. Марухін (1—2 серыі), В. Нікалаеў);
  • 1980 — «Вазьму твой боль» (сцэнарый — І. Шамякін, аператар — В. Нікалаеў);
  • 1984 — «Чорны замак Альшанскі» (сцэнарый — У. Караткевіч, аператар — Т. Логінава);
  • 1986 — «Знак бяды» (сцэнарый — Я. Грыгор'еў, О. Нікіч, аператар — Т. Логінава);
  • 1988 — «Наш браняпоезд» (сцэнарый — Я. Грыгор'еў, аператар — Ю. Ялхоў);
  • 1992 — «Кааператыў „Палітбюро“» (сцэнарый — Я. Грыгор'еў, аператар — С. Мачыльскі);
  • 1995 — «Гульня ўяўлення» (сцэнарый — Э. Брагінскі, аператар — В. Спарышкоў);
  • 1995 — «Макбет» (сцэнарый — А. Дудараў, аператар — В. Спарышкоў);
  • 2000 — «У жніўні 44-га…» (сцэнарый — У. Багамолаў, аператар — В. Спарышкоў);
  • 2001 — «Песня Розы» (сцэнарый — В. Сакалоўскі, аператар — Д. Гучыарда).
  • 2003 — «У чэрвені 41-га» (сцэнарый — В. Сакалоўскі, К Сіверстоўн, М. Пташук; аператар — Д. Гучыарда).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пташук Міхаіл Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Пташук Міхаіл // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад.: Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Пташук Михаил // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т.4. — С. 412.
  • Пташу́к Міхаіл Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 607. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]