Міхаіл Сямёнавіч Казінік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Сямёнавіч Казінік
Род дзейнасці скрыпач, музыказнавец
Дата нараджэння 13 лістапада 1951(1951-11-13) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Сайт kazinik.ru

Міхаіл Сямёнавіч Казінік (нар. 13 лістапада 1951, Ленінград) — лектар-музыказнавец, папулярызатар класічнай музыкі, скрыпач[1], піяніст[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Бацька — Сямён Міхайлавіч Казінік, горны інжынер[3], родам з Чарэі Чашніцкага раёна Беларусі. Маці — Бэла Рыгораўна Левіна, працавала на Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы «КІМ»[4], родам з Чашнікаў у Беларусі.

У 1953 годзе сям’я пераехала ў Віцебск. З шасці гадоў Міхаіл граў на скрыпцы і фартэпіяна[5]. У 1958 годзе паступіў у дзіцячую музычную школу № 1 па класе скрыпкі. У 1968 годзе працягнуў навучанне ў Віцебскім музычным вучылішчы[4] (цяпер Віцебскі дзяржаўны каледж імя І. І. Салярцінскага). У 1970 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (з 1992 — Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) у Мінску[4], скончыў яе ў 1975 годзе.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1975—1990 гадах — саліст і лектар-музыказнавец Беларускай дзяржаўнай філармоніі[6], выступаў з лекцыямі-канцэртамі ў розных гарадах СССР[7][8].

Пасля падзей жніўня 1991 года пераехаў на сталае месца жыхарства ў Швецыю[9], пасяліўся ў Стакгольме[10] і атрымаў шведскае грамадзянства[11]. Супрацоўнічаў з рэжысёрам Юрыем Ледэрманам і яго тэатрам «Teaterstudio Lederman» у Стакгольме[12], прымаў удзел у пастаноўцы спектакля «Моцарт супраць Сальеры»[13].

Рэгулярна выступае з лекцыямі, канцэртамі і творчымі вечарамі ў розных краінах свету — Расіі, Беларусі, Украіне, балтыйскіх і скандынаўскіх краінах, Германіі, Галандыі, Вялікабрытаніі, ЗША. На выступленнях распавядае пра гісторыю мастацтва[14] і класічную музыку, імкнецца захапіць ёю слухачоў[15][16]. Канцэрты ў асноўным разлічаны на шырокую аўдыторыю, некаторыя выступленні праводзіць для дзяцей[17].

У 2000-я гады вёў цыкл тэлеперадач «Ad Libitum або ў вольным палёце» (кіраўнік праграмы Ігар Шадхан, рэжысёр Наталля Кугашова, трансляваліся на ТБ Цэнтр і TVCI у Расіі і Axess TV[en] у Швецыі[18])[19], дзе распавядаў пра творчасць розных кампазітараў[20]. Спачатку было знята 12 серый — «Эфект Баха», «Эфект Шуберта», «Эфект Моцарта», «Эфект Шапэна» і іншыя, затым зроблены дадатковыя выпускі — агулам выйшла 56 перадач. Здымкі праходзілі ў Швецыі на лецішчы Казініка і ў розных маляўнічых месцах[21].

У 2005 годзе быў адным з каментатараў тэлевізійнай трансляцыі Нобелеўскага канцэрта на шведскім тэлеканале TV4[22].

З 2007 года прыняў удзел у вялікай колькасці тэлевізійных праграм і інтэрв’ю на федэральных і рэгіянальных тэлеканалах; удзельнічаў у праграме «Познер»[23].

У 2007 годзе выступіў у ролі экскурсавода па родным горадзе ў дакументальным фільме Ігара Шадхана «Палёт над Віцебскам»[24][4].

З 2007 года — аўтар і вядучы праграмы «Музыка, якая вярнулася» на радыёстанцыі «Орфей»[25]. За ажыццяўленне гэтага праекта радыёстанцыя ўзнагароджана прэміяй «Радыёманія-2015»[26][27].

У 2009—2012 і 2016 гадах — аўтар і вядучы праграмы «Таемныя знакі культуры» на радыё «Серебряный дождь»[28].

З 2011 года — вядучы аўтарскай праграмы «Ноты, якія змянілі свет» на тэлеканале «Дождь»[29][30].

З 2011 года ў Рызе праходзіць Міжнародны музычны фестываль «Дні Казініка» у яго межах праводзіцца конкурс маладых інструменталістаў і вакалістаў[31][32].

З 2012 года — аўтар і вядучы праграмы «Нетыповы фармат» на радыё «Голас Расіі»[33].

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Перакананы антыкамуніст[4]. Паводле яго, у ГУЛАГу знішчаны лепшыя людзі краіны[34][35]. Пры гэтым заўважае, што пры камунізме былі прыгожыя ідэі і міфы[36].

Крытычна ставіцца да сучаснай мадэлі дэмакратыі. Лічыць трагедыяй і ўладу «охласа», калі «у прафесара і ў „бомжа“ ўсеагульнае роўнае выбарчае права»[37]. Праўдзівай дэмакратыяй лічыць уладу мысляроў, якія думаюць пра будучыню[38].

Лічыць неабходным правядзенне рэформы школьнай адукацыі як у Расіі, так і свеце[39]. На яго думку, сучасная школа фарміруе ў дзіця «кліпавае мысленне», бо яно атрымлівае разрозненыя веды па розных прадметах[9][40][41]. На яго думку школа «набіла іх галаву, як мяшок саломай, набіла кучай звестак, з якіх 90 % ім не спатрэбяцца ніколі, і не дала парадыгмы ведаў, смагі ведаў, цягі да ведаў, спосабу пазнання праз культуру, праз мастацтва, праз матэматыку»[42].

У 2017 годзе выступіў у Савеце Федэрацыі Расіі з прамовай пра важнасць ролі мастацтва і адукацыі ў жыцці расійскага грамадства[43].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

  • Жонка — Таццяна[4].
  • Сын — Барыс Казінік (нар. 1975).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Казиник М. Тайны гениев. — 4-е изд. — М.: Легейн, 2010. — 304 с. — ISBN 978-5-91491-025-6.
  • Казиник М. Тайны гениев-2 или Волновые пути к музыке. — М.: Динатон, 2010. — 219 с. — ISBN 978-5-91751-004-0.
  • Казиник М. Тайны гениев. Тайны гениев-2, или Волновые пути к музыке. + 3 CD (музыкальное приложение). — М.: Новый Акрополь, 2011. — 587 с. — ISBN 978-5-91896-027-1.
  • Казиник М. Приобщение. Слово. Музыка. Жизнь. — М.: Дельфис, 2014. — 216 с. — ISBN 978-5-93366-030-9.
  • Казиник М. Буравчик в стране Света. — М.: Бослен, 2015. — 160 с. — ISBN 978-5-91187-225-0.
  • Казиник М. Погружение в музыку, или Тайны гениев-2. — М.: АСТ, 2017. — 300 с. — ISBN 978-5-17-098898-3.
  • Казиник М. Буравчик в стране Света: Что такое культура? Чем человек отличается от всего живого?. — М.: Бослен, 2020. — 160 с. — (Пытливый ум). — ISBN 978-5-91187-225-0.
  • Казиник М. Музыкальные антидепрессанты. — М.: Бослен, 2020. — 318 с. — ISBN 978-5-91187-362-2
  • Казиник М. Музыкальные парадоксы. — М.: Бослен, 2022. — 288 с. — ISBN 978-5-91187-389-9

Артыкулы ў часопісах[правіць | правіць зыходнік]

  • Казиник М. Нужны активные поиски (О проблемах лекторской работы) // Советская музыка. — 1985. — № 8. — С. 71—73.
  • Казиник М. Специалисты, отзовитесь! (О проблемах музыкальных жанров) // Советская музыка. — 1985. — № 11. — С. 77.
  • Казиник М. Ребёнок и музыка (О музыкальном воспитании младших школьников) // Музыка в школе. — 1986. — № 1. — С. 36—39.
  • Казиник М. Я — на нашей планете…: [Беседа] / Вела Шлихтина Ю. // Музыкальная академия. — 1996. — № 3—4. — С. 132—136.
  • Королёва Т. П. Музыка для всех: диалог о ключевых проблемах музыкального просвещения и воспитания / Т. П. Королёва, М. С. Казиник // Столичное образование сегодня. — Минск, 2006. — № 5. — С. 16—32.
  • Нашу публику я люблю больше [Текст] / М. Казиник; беседовала О. Русанова // Музыкальная жизнь. — 2015. — № 3. — С. 48—49. — ISSN 0131-2383.
  • Педагогика искусства в системе общего образования / Е. Б. Зотова // Искусство в школе. — 2013. — № 6. — С. 8—9 . — ISSN 0859-4956.

Зноскі

  1.  Михаил Казиник - О скрипке
  2.  Michail Kazinik plays Ludvig van Beethoven Moonlight Sonata
  3. Тина Арсеньева. ...или феномен Казиника. газета «Вечерняя Одесса» (24 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2017. Праверана 22 студзеня 2016.
  4. а б в г д е Аркадий Шульман Ad libitum, или в свободном полете // Мишпоха. — № 20. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2017.
  5. Выступление Михаила Казиника. газета «Московский комсомолец». Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2016. Праверана 10 студзеня 2015.
  6. Состоялся мастер-класс педагога-новатора Михаила Казиника. Белорусский государственный педагогический университет (18 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
  7. Публике сыграли о высоком. Коммерсантъ Украина (26 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 18 студзеня 2016.
  8. Мария Костюкевич. Казиник отремонтировал Прокофьева. газета «Московский комсомолец» (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 21 студзеня 2016.
  9. а б Лариса Алексеенко. Скрипач Михаил Казиник: «В России искусство — грань между жизнью и смертью». «Аргументы и факты» (23 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2017. Праверана 16 студзеня 2016.
  10. Айсылу Кадырова. Михаил Казиник: «Нужно прекращать бессмысленную болтовню про оскорбление чувств верующих». Вечерняя Казань (23 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
  11. «Классическая музыка ― музыка свободных людей. Рабы ее не слышат». Интервью с музыкантом и искусствоведом Михаилом Казиником. телеканал «Дождь» (19 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
  12. Мария Михайлова. Михаил Казиник: «На людей обрушивается огромный поток тупого сознания, тупой музыки, тупых передач». газета «Труд» (13 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 22 студзеня 2016.
  13. Екатерина Омецинская. Тайны музыки Пушкина. газета «Московский Комсомолец в Питере» (8 снежня 2004). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2017. Праверана 17 студзеня 2016.
  14. Михаил Казиник привезет в Москву волшебный дар рассказа. «Российская газета» (10 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2015. Праверана 22 студзеня 2016.
  15. Выступление Михаила Казиника. газета «Московский комсомолец». Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2016. Праверана 10 студзеня 2015.
  16. Евгений Бойко. «Тайные знаки культуры» Михаила Казиника(недаступная спасылка). classica.fm (30 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2016. Праверана 21 студзеня 2016.
  17. Мария Костюкевич. Михаил Казиник учит не бояться классики. газета «Московский комсомолец» (26 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
  18. En ryss i musiken (шведск.). axess.se. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 22 студзеня 2016.
  19. Александр Островский. Михаил Казиник: «Если есть гениальное творчество, то должно быть и гениальное восприятие». газета «Русская Германия» (18 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 22 студзеня 2016.
  20. Ирина Петровская. Смотрите телевизор. Известия (29 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 18 студзеня 2016.
  21. Александр Островский. Михаил Казиник: «Если есть гениальное творчество, то должно быть и гениальное восприятие». газета «Русская Германия» (18 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 22 студзеня 2016.
  22. TV4 visar nyinspelad Nobelkonsert från Stockholms Konserthus (шведск.). TV4 Group (16 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 22 студзеня 2016.
  23. Михаил Казиник у Познера // Михаил Казиник. 25 июня 2014.
  24. Бюллетень Музея Марка Шагала. 2006. № 14. С.8.
  25. Получатели государственной поддержки в области электронных СМИ Федерального агентства по печати и массовым коммуникациям в 2014 году. Федеральное агентство по печати и массовым коммуникациям. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2018. Праверана 22 студзеня 2016.
  26. «Радиомания - 2015». Радиомания. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2015. Праверана 20 студзеня 2016.
  27. «Радиомания - 2015». Радиомания. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2015. Праверана 20 студзеня 2016.
  28. Выступление Михаила Казиника. газета «Московский комсомолец». Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2016. Праверана 10 студзеня 2015.
  29. Ноты, которые изменили мир. телеканал «Дождь». Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2016. Праверана 24 студзеня 2016.
  30. Казанцев настроили на волну Пушкина и Чайковского. realnoevremya.ru. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2015. Праверана 17 студзеня 2016.
  31. В Риге пройдет конкурс "Восходящие звезды" с участием Михаила Казиника. delfi.lv (25 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2015. Праверана 6 лютага 2016.
  32. И снова неподражаемый Казиник…. vesti.lv (9 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2017. Праверана 6 лютага 2016.
  33. «Культура — это альфа и омега существования цивилизации». «Голос России» (7 мая 2012). Праверана 22 студзеня 2016.
  34. Михаил Казиник: «Если бы я был президентом, то сказал бы: всех в армию, а там будет Казиник. Он научит не шагать строем, а слушать музыку и владеть речью». kazanfirst.ru (1 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 22 студзеня 2016.
  35. Дмитрий Сухотерин. Рабы свободы. интернет-газета «Взгляд» (31 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 22 студзеня 2016.
  36. Екатерина Звягинцева, Ольга Данилевич. Михаил Казиник. радио «Говорит Москва» (12 лістапада 2014). Праверана 22 студзеня 2016.
  37. Я хочу поддержать людей духовно(недаступная спасылка). телепередача «Познер» (24 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2014. Праверана 22 студзеня 2016.
  38. «Сколково и все инновации XXI века уже давно зашифрованы в лирике Пушкина». «Аргументы и факты» (8 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2016. Праверана 22 студзеня 2016.
  39. Я хочу поддержать людей духовно(недаступная спасылка). телепередача «Познер» (24 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2014. Праверана 22 студзеня 2016.
  40. Юлия Шигарева. Просветитель Михаил Казиник: «Все школы у нас — угрюмые и мрачные». «Аргументы и факты» (25 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2015. Праверана 22 студзеня 2016.
  41. Музыкант Михаил Казиник о том, как закончить все войны. телеканал «Дождь» (3 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 24 студзеня 2016.
  42. Михаил Казиник: Дайте мне 10 минут на телевидении в прайм-тайм, и я верну вам сильную страну Архівавана 1 снежня 2017. // pravmir.ru, 30 ноября 2017
  43. В Совете Федерации выступил искусствовед Михаил Казиник // Совет Федерации. 14 июня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]