Міхаіл Сямёнавіч Струк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Сямёнавіч Струк
Дата нараджэння 11 лютага 1922(1922-02-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1975(1975-07-12) (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне яфрэйтар
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Славы I ступені ордэн Славы II ступені ордэн Славы III ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Міхаіл Сямёнавіч Струк[2] (11 лютага 1922, вёска Запясочча, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 12 ліпеня 1975) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер Ордэна Славы, разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты 46-й стралковай дывізіі, яфрэйтар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 студзеня 1922 года ў вёсцы Запясочча Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Беларус. Член КПСС з 1956 года. Адукацыя 4 класы. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1941 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Змагаўся з акупантамі на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах. Асабліва вылучыўся ў баях на тэрыторыі Ленінградскай вобласці і ў Польшчы.

Разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты (46-я стралковая дывізія, 21-я армія, Ленінградскі фронт) радавы Струк на чале групы прыкрыцця ноччу 17 чэрвеня 1944 года ў горадзе Койвіста (цяпер Прыморск, Ленінградскай вобласці) удзельнічаў у захопе ў палон 4 варожых салдат. У баі забіў 5 пехацінцаў.

Загадам па 46-й стралковай дывізіі ад 20 чэрвеня 1944 за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Струк Міхаіл Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[3].

20 верасня 1944 года яфрэйтар Струк у складзе той жа роты, дывізіі (2-я ўдарная армія) з байцамі ў баях на поўнач ад г. Пылтсама (цяпер Пылтсамаа, Эстонія) здабыў каштоўныя звесткі аб праціўніку. У сутычцы з аўтамата знішчыў некалькі салдат, 2 узяў у палон асабіста, а ў складзе групы — 18.

Загадам па 2-й ударнай арміі ад 12 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[3].

У студзені 1945 года на подступах да горада Цэханаў (Польшча) Струк у складзе той жа дывізіі, арміі (2-і Беларускі фронт) падабраўся да варожай агнявой кропкі, гранатамі знішчыў кулямёт, знішчыў 7 гітлераўцаў, 4 паланіў. У баі за Цэханаў першым атакаваў ворага, вядучы за сабой байцоў, забіў 6 салдат, 7 узяў у палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[3].

У 1946 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску. Быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Памёр 12 ліпеня 1975 года.

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]