Міхель Зітаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхель Зітаў
Дата нараджэння 1459[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1525[2][3][…] ці 21 снежня 1525(1525-12-21)[4]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Clawes van der Sittow[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак Ранні нідэрландскі жывапіс[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Бог-Бацька». Створка алтара з Нігулістэ, які прыпісваецца Зітаву.

Міхель Зітаў (Michel Sittow, часам сустракаецца напісанне Сітаў; ок. 14691525) — майстар старанідэрладскага мастацтва з Рэвеля, вучань Мемлінга, адзін з найбуйнейшых партрэтыстаў свайго часу.

Нарадзіўся ў Рэвелі (цяпер Талін) у сям’і фламандскага разьбяра па дрэве ван дэр Зюдава і дачкі заможнага шведскага купца з Фінляндыі. Пасля стажыроўкі ў майстэрні Мемлінга ў Бругэ і, верагодна, наведвання Італіі паступіў на службу да двара «іх каталіцкіх вялікасцяў» у Таледа, дзе яму было прызначана гадавое дараванне ў 50000 мараведзі  (руск.) (у 2,5 разы больш, чым атрымліваў яго супернік Хуан дэ Фландэс).

Незадоўга да смерці Ізабелы Кастыльскай мастак, відаць, пакінуў Іспанію ў свіце яе зяця Філіпа Прыгожага, пасля чаго пабываў у Фландрыі і, як мяркуюць, у Лондане, дзе выканаў вядомы партрэт Генрыха VII (пазней скапіяваны Гальбейнам) і жаночы партрэт, як лічыцца, Кацярыны Арагонскай.

Пасля смерці Філіпа ў 1506 годзе мастак вярнуўся ў родны Рэвель, дзе ўступіў у спрэчку з айчымам за нерухомую маёмасць бацькоў. Стварэнне абавязковага ў такіх выпадках «шэдэўра» адкрыла яму доступ у мясцовую гільдыю мастакоў, а за 2 гады да смерці ён стаў яе кіраўніком. Жыў на вуліцы Ратаскаэву.

У 1514 годзе Зітаў ездзіў з Рэвеля ў Капенгаген па запрашэнні караля Крысціяна II. Арыгінал партрэта дацкага манарха не захаваўся, але вядомая копія. Пасля гэтага ён на працягу двух гадоў працаваў пры дварах Маргарыты Аўстрыйскай і Карла Габсбурга, які на схіле гадоў абкружыць сябе творамі Зітава ў манастыры Юсте. Мастак памёр у родным горадзе ад чумы.

Як і многія сучаснікі, Зітаў не падпісваў і не датаваў свае працы, у сувязі з гэтым іх атрыбуцыя ўяўляе вялікія цяжкасці. У Пушкінскім музеі яму прыпісваюць «Нясенне крыжа», а ў талінскай Нігулістэ — алтарны абраз са сцэнамі Пакут. Найбольш высока ацэньваюцца яго партрэты.

На працягу многіх стагоддзяў Зітаў быў забыты. Толькі калі ў 1914 годзе было выказана меркаванне аб тоеснасці рэвельскага майстра з прыдворным іспанскім мастаком Міхаілам Немцам (або Міхаілам Фламандцам), яго імя стала паступова заваёўваць належнае месца ў гісторыі выяўленчага мастацтва.

Зноскі

  1. Michel Sittow // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michel Sittow
  3. Michel Sittow // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Michiel Sittow // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]