Мішэль Ленц
| Мішэль Ленц | |
| Michel Lentz | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: | |
| Кірунак: | |
| Жанр: | |
| Мова твораў: | |
Мішэль Ленц (люксемб. Michel Lentz; 21 мая 1820 - 8 верасня 1893) — люксембургскі паэт, аўтар слоў да гімна Люксембурга «Ons Hémécht».
Біяграфія [правіць]
Мішэль Ленц нарадзіўся 21 мая 1820 года ў горадзе Люксембургу ў сям'і пекара Жан-П'ера Ленца (ням.: Jean-Pierre Lentz) і яго жонкі Маргерыт Спрэсэ (ням. Marguerite Spresser). Скончыўшы пачатковую школу, ён працягнуў адукацыю ў ліцэі, які скончыў у 1840 годзе, атрымаўшы атэстат сталасці. Праз год навучання філалогіі ў Брусельскім свабодным універсітэце ён паступае на службу ў дзяржаўны сакратарыят.
10 верасня 1851 Мішэль Ленц пабраўся шлюбам з Жанай Рэйтэр (ням. Jeanne Reuter). У іх было трое дзяцей: Мацільда, Эліза і П'ер Матыс-Эдманд.
Усё жыццё да выхаду на пенсію ў 1892 годзе ён прапрацаваў на дзяржаўнай службе. Да моманту смерці, 8 верасня 1893, ён быў ужо амаль цалкам сляпы. 10 верасня 1893 года адбыліся афіцыйныя пахаванне Мішэля Ленца, на якіх дзяржаўны міністр Поль Эйшэн асабіста прачытаў надмагільную прамову.
Літаратура [правіць]
- Josy Birsens Du collège jésuite au collège municipal 1603 — 1815. — Люксембург: Ed. Saint Paul, 2003. — С. 277—278. — 287 с. — ISBN 2879634199, 9782879634197
- Xavier Maugendre L'Europe des hymnes dans leur contexte historique et musical. — Editions Mardaga, 1996. — С. 66—68. — 456 с. — ISBN 2870096321, 9782870096321
| Гэта пачатак артыкула пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
