Міхась Багун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Багун)
Міхась Багун
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Фёдаравіч Блошкін
Псеўданімы Асака М., Багунец, Міхась Багун, Михась Багун, Баг., Міх. Б. і М. Б.
Дата нараджэння 8 лістапада 1908(1908-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1938(1938-08-17) (29 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Гады творчасці з 1932
Мова твораў беларуская
Дэбют 1925
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхась Багун, сапр. Міхаіл Фёдаравіч Блошкін (9 лістапада 1908, Мінск — 17 лютага 1938; Іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг.) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі і дзед пісьменніка Міхася Багуна

Скончыў курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1928). 3 1929 года настаўнічаў у вёсцы Рожна Бягомльскага раёна. У 1931—1932 гадах працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына». У 1932 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935—1936 гадах літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва»[1].

Арыштаваны 4 лістапада 1936 года, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 снежня 1954 года. У Гродне, на Праваслаўных могілках (паблізу Фарных каталіцкіх могілак) на магіле яго маці, Веры Блошкінай, устаноўлены кенатаф з партрэтам паэта.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка кнігі «Рэволюцыі» М. Багуна

Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаны пад уплывам У. Маякоўскага[1]. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нацыянальна-рэвалюцыйную вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на беларускую мову раманы М. Астроўскага «Як гартавалася сталь  (руск.)» (1936), Л. Первамайскага  (руск.) «Ваколіцы» (1931, са З. Астапенкам), Ф. Панфёрава  (руск.) «Брускі» (1932, з Т. Кляшторным), вершы А. С. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага і інш[1].

Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбранае. — Мн., 1961.

Зноскі

  1. а б в Багун Михась // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 37. — 737 с..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]