Максім Лужанін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Лужанін)
Максім Лужанін
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Амвросьевіч Каратай
Псеўданімы Максім Лужанін
Дата нараджэння 2 лістапада 1909(1909-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 2001(2001-10-13) (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаум
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэзія, проза, кінадраматургія, пераклад
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максі́м Лужа́нін, сапр.: Алякса́ндр Амвро́сьевіч Карата́й (20 кастрычніка (2 лістапада) 1909, в. Прусы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць) — 13 кастрычніка 2001, Мінск; Псеўданімы: М. Бусловіч; Ал. Даведка; Мікола Драч; Л. Трыер) — беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1969), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975). Жонка — Яўгенія Пфляўмбаўм.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сімеіз у Крыме. Злева направа: Віктар Казлоўскі, Максім Лужанін і Сяргей Дарожны. 1929

У 1924—1928 вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме. Публікавацца пачаў у 1925 годзе. Першая кніга вершаў «Крокі» выйшла ў 1928 годзе. У 1928—1931 гадах вучыўся ў БДУ. З 1931 годзе працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё.

Арыштаваны ДПУ БССР 15.3.1933 года ў Мінску па адрасе: вул. Ленін­ская, д. 25, кв. 4 па справе «Беларускай народнай грамады»; асуджаны асобай нарадай пры НКУС 10.8.1933 як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі». Быў на 2 гады сасланы ў лагер у г. Марыінск Кемераўскай вобласці[1].

Пасля вызвалення ў 1935—1941 гг. — рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні ў Маскве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце.

З 1944 загадчык аддзела культуры газеты «Звязда», адказны сакратар часопіса «Вожык».

Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 года. Асабовая справа Л. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. З 1959 года член сцэнарнай калегіі, у 1967—1972 гадах галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Неаплочаны рахунак». 1930

Друкуецца з 1925. Раннія вершы (зборнік «Крокі», 1928) прасякнуты эмацыйна-рамантычным успрыняццем рэчаіснасці. У зборніках вершаў і паэм «Неаплачаны рахунак» (1930), «Галасуе вясна за вясну», «Кастрычнікам! Ліпенем! Маем!», «Аднагалосна» (усе 1931), «Першамайская вуліца» і «Галасы гарадоў» (абодва 1932) зварот да надзённых тэм жыцця вёскі і горада, паглыбленне іх грамадскага гучання. Творы ваеннага перыяду (зборнік «Шырокае поле вайны», 1945) адлюстроўваюць мужнасць і гераізм воінаў, вышыню чалавечага духу ў час смярогнай небяспекі. Пасляваенная паэзія М. Лужаніна ўславіла мірныя справы людзей працы (зборнікі «Поступ», 1950; «Святло Радзімы», 1952; «Моваю сэрца», 1955). Кніга вершаў «Прасторы» (1958) пашырыла паэтычны свет аўтара. Вершы і паэмы грамадзянскага гучання ў кнігах «Росы на коласе» (1973), «Прага крыла» (1974), «Як нараджаўся новы свет» (1975), «Лявоніха» (1977), «Галасы пад выраем» (1980), «Паразмаўляй са мной, зямля» (1983). У сярэдзіне 1980—90-я г. паэзія М. Лужаніна набывае праніклівае філасофска-быційнае гучанне, у якім зноў абвастраецца асабістая памяць, рахункі сваіх і агульных крыўдаў, пачуццё справядлівасці, але ўсё перажытае ўраўнаважваецца мудрым чалавечым вопытам, удзячнай любоўю да жыцця і хвалою ў яго гонар. Паэзіі Максіма Лужаніна ўласціва жанрава-стылявое багацце, разнастайнасць вобразна-моўных сродкаў, паэтычнае майстэрства.

Піша прозу («Колас расказвае пра сябе», 1964, «Дванаццаць вячорных вогнішчаў», 1968; «Людзі, птушкі, прастор», 1976; «Трое», 1989). Выступае як крытык і публіцыст (кнігі «Вачыма часу», 1964; «Рэпартаж з рубцом на сэрцы», 1973; «3 ранку да вечара», 1978). Выдаў зб. гумару «Сілівон на дачы» (1958), вершы і апавяданні для дзяцей, паэму-казку «Хто робіць пагоду» (1959).

Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з А. Куляшовым).

На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Грыбаедава, М. Гогаля, А. Радзішчава, А. Пушкіна, У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1960.
  • Зб. тв.: У 3 т. Мн., 1968—1970.
  • Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1979—1981.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Літаратурная прэмія імя Я. Коласа, 1965

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Максім Лужанін