НТБ-Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з НТВ-Беларусь)
НТБ-Беларусь
Краіна Расія
Зона вяшчання Беларусь
Дата пачатку вяшчання 4 ліпеня 2006 (17 гадоў таму)
Заснавальнік НТБ (Масква; Газпрам-Медыя)
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўнікі Сяргей Булацкі
Сайт tvr.by/bel/televidenie/ntv-belarus

«НТБ-Беларусь» (руск.: НТВ Беларусь) — беларускі тэлеканал. Ліцэнзаваная версія канала НТБ. Эфірнае вяшчанне ажыццяўляецца з 4 ліпеня 2006 года. Вяшчальнік — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2009 года — адзіная версія канала НТБ, даступная ў кабельных сетках Беларусі (раней паралельна трансляваўся «НТВ Мир»). Час вяшчання: 6:00 — 0:30.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 90-гадах тэлеканал НТБ сам аплочваў сваё вяшчанне ў Беларусі. Ён вяшчаў у поўным аб’ёме, без мясцовай рэкламы і ўласных уставак, перапынкаў у вяшчанні. Аднак ў 2001 годзе Белтэлерадыёкампанія пачынае ўстаўку сваёй рэкламы ў эфір[1]. Перагаворы ні да чаго не прыводзяць, і НТБ перастае аплочваць вяшчанне. Уласна, вяшчанне пачынае ўразацца, вясцісь са шматлікімі перапынкамі. З эфіру маглі знікаць некаторыя баявікі і эратычныя фільмы, якія паказвалі на расійскім канале, у сувязі з чым канал у Беларусі мог або адключаецца раней па часе[2], або забіваць гэтыя эфірныя прамежкі перадачамі іншага зместу[3]. Нават нягледзячы на тое, што ў 2004 годзе НТБ перайшоў на кругласутачнае вяшчанне, Белтэлерадыёкампанія, як і раней, адключала яго на нач.

Пасля захопу НТБ у 2001 годзе мінская версія тэлеканала пачынае губляць папулярнасць.

4 ліпеня 2006 года на беларускіх частотах НТБ Белтэлерадыёкампанія запусціла вяшчанне беларускай версіі тэлеканала НТБ пад назвай «НТБ-Беларусь»[4]. Так як некаторыя праграмы выразаліся з эфіру, то гледачы глядзелі міжнародную версію (руск.: НТВ Мир).

У 2009 годзе канал пачынае ўстаўляць у сетку вяшчання свае праекты, сярод якіх — «Урачэбныя таямніцы» і «Астрапрагноз», якія транслююцца па сённяшні дзень.

11 лютага 2019 года тэлеканал пачаў вяшчанне ў фармаце HD[5].

Праграмная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Праграмны пакет канала фарміруецца паводле прававых дамоўленасцей з расійскім бокам.

«НТБ-Беларусь» транслюе шматлікія арыгінальныя перадачы НТБ. Выключэнне галоўным чынам складае змест, распаўсюд якога абмежаваны тэрыторыяй Расіі. Як правіла, гэта перадачы чужой вытворчасці — «Свая гульня», «Quattroruote», фільмы і серыялы, футбольныя матчы, а таксама тэлеперадачы, якія ўтрымоўваюць крытыку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Неліцэнзаваны кантэнт замяшчаецца іншымі перадачамі ці фільмамі. Штодзень выходзяць некалькі выпускаў навін: «Сёння», «Сёння. Галоўнае»[6]. Валодаючы добрымі суадносінамі рэйтынгу і коштам рэкламнага часу — адзін з самых запатрабаваных рэкламадаўцамі тэлеканалаў. На «НТБ-Беларусь» больш рэкламы, чым на НТБ, і з-за гэтага напрыклад, «Сёння ў 23:15» транслюецца ў 23:30[6].

Вяшчанне[правіць | правіць зыходнік]

«НТБ-Беларусь» ажыццяўляе вяшчанне ў лічбавым стандарце DVB-T. Пры гэтым сігнал распаўсюджваецца праз эфірнае (аналагавыя і лічбавыя перадатчыкі) і кабельнае тэлебачанне. На 1 жніўня 2010 года тэхнічны ахоп аналагавага эфірнага вяшчання складае 64,2 %, лічбавага — 72,42 % насельніцтва Беларусі. Таксама канал прысутнічае ў асноўным пакеце ўсіх кабельных аператараў рэспублікі. Канал вяшчае толькі на тэрыторыі Беларусі. З 4 ліпеня 2006 па 15 мая 2015 года канал трансляваўся ў аналагавым фармаце.

Праграмы ад НТБ[правіць | правіць зыходнік]

  • «Мальцава»
  • «Месца сустрэчы»
  • «Спецыяльны выпуск»
  • «Агляд. Надзвычайнае здарэнне»
  • «Сёння»
  • «Суд прысяжных»
  • «Заснавана на рэальных падзеях»
  • «Крутая гісторыя»
  • «Паедзем, паядзім!»
  • «Сакрэт на мільён»
  • «Чакай мяне»
  • «Першая перадача»
  • «Галоўная дарога»
  • «Кватэрнае пытанне»
  • «Дачны адказ»
  • «Вынікі тыдня»
  • «Ежа жывая ці мёртвая»
  • «НашПотребНадзор»
  • «Хто ў доме гаспадар?»
  • «Ты супер!»
  • «Ты не паверыш!»
  • «Новыя рускія сенсацыі»
  • «Следства вялі…»
  • «Цэнтральнае тэлебачанне»
  • «Цуд тэхнiкi»
  • «Кватэрнiк НТБ»

Уласная вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • «Астрапрагноз»
  • «ЧП. BY»
  • «Зразумець і абясшкодзіць»
  • «Terra incognita. Беларусь невядомая»
  • «Урачэбныя таямніцы плюс»[7]

Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

Тэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — 2-гі па ліку.

  • З 4 ліпеня 2006 па 29 жніўня 2010 лагатып быў з цяперашнімі літарамі НТВ і зялёным шарыкам, унізе блакітны прамавугольнік са словам «БЕЛАРУСЬ». Знаходіўся ў левым ніжнім вугле.
  • З 30 жніўня 2010 па сённяшні час выкарыстоўваецца той ж лагатып, але ў крыху мадэрнізаванам выглядзе: ён стаў без блакітнага прамавугольніка і паменшаны ў 1,5 разы. Знаходзіцца там жа.

Цэнзура[правіць | правіць зыходнік]

Тэлеканал шмат разоў падвяргаўся крытыцы з-за таго, што з праграмы «Сёння» неаднаразова выразаліся сюжэты пра Беларусь, у прыватнасці, з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі[8].

Тэхнічная хітрасць заключаецца ў тым, што навіны загадзя запісваюцца са спадарожніка, які вяшчае на ўсходнія рэгіёны Расіі. Трансляцыя туды ідзе на некалькі гадзін раней, чым на Маскву. Затым відэазапіс мантуецца ў Мінску. Пры гэтым з яго выразаюць усе сюжэты пра прэзідэнцкія выбары і падмяняюць арыгінальны выпуск навін з Расіі сваім, змантаваным. У выніку, з пункту гледжання радавога гледача, расійскія тэлеканалы пра беларускія выбары нібыта наогул не паведамляюць.

  • Серыял «Хросны бацька?!» не з’яўляўся ў эфіры «НТБ-Беларусь» па зразумелых прычынах. Кіраўнік дырэкцыі тэлеканала «НТБ-Беларусь» Сяргей Булацкі, каб пазбегнуць праблем, адказваць на пытанне пра прычыны зняцця з эфіру адмовіўся.
  • Праграма «Міжнародная піларама» была забароненая да паказу ў Беларусі ў лістападзе 2016 года, праз два месяцы пасля прэм’еры. У выпуску ад 19 ці 26 лістапада, што патрапіў пад цэнзуру, вядучы Тыгран Кеасаян высмеяў рээкспарт Лукашэнкі ў Расію санкцыйных тавараў, з-за якога расіяне «ядуць яблыкаў у пяць разоў больш, чым іх вырабляюць у Беларусі», распавёў «пра беларускіх гастарбайтараў, што бягуць ад галечы і беспрацоўя на радзіме, „выбары“, перапісванне Канстытуцыі, цалаванне і незвычайную вяртлявасць дыктатара, з-за якой ён аказваецца ў „нязручных позах“ то перад Расіяй, то перад Захадам»[9].

Толькі ён што заявіць, адразу беларускае малако ў Расіі прызнаюць сапсаваным і забараняюць. На гэтым тыдні ён зрабіў гэта зноў.

Вы мяне прабачце, суграмадзяне, але ці не да хрэна мы з вамі жарэм яблыкаў? З іншага боку, куды Беларусі дзявацца, акрамя як заваліць нас яблыкамі? У іх жа ўсяго дзве паспяховыя бізнес-мадэлі: бульба і пасада прэзідэнта. Зрэшты, нядаўна з’явілася і трэцяя: брытанскія навукоўцы паведамляюць, што ў гэтым годзе самым прыбытковым бізнесам стаў выраб налепак «Зроблена ў Беларусі».

Зрэшты, і пасля забароны праграмы да паказу жарты пра Лукашэнку не спыняліся. Частка выпуску ад 13 мая 2017 года была прысвечана гуманітарнай дапамозе жыхарам Украіны ад Беларусі. НТБ заўважыла ў спісе туалетную паперу[10]. У далейшым жарты пра прэзідэнта Беларусі прысутнічалі практычна ў кожным выпуску праграмы.

Убачыўшы ўкраінскае Еўрабачанне, Беларусь так разжалілася, што адправіла ў/на Украіну туалетную паперу. Давайце, па-першае, павіншуем Беларусь: краіна нарэшце знайшла кагосьці бядней сябе. Як гаворыцца, чым багатыя, тым і падціраюца. 8 тысяч рулонаў туалетнай паперы! Нават беларусы зразумелі, што ў/на Украіне жопа. Але пакуль не зразумелі, што 8 тысяч рулонаў для ўкраінскай дупы відавочна недастаткова... Тушонка, алей, макароны і туалетная папера: вырашылі забяспечыць увесь стрававальны працэс пад ключ. Мяркуючы па наборы, у/на Украіне вырашылі правесці фестываль макарон па-флоцку, і арганізатары чуюць, што пройдзе ён не вельмі добра. Я нават не ведаю, што смачней: беларускія макароны ці беларуская туалетная папера. Крыўдна толькі, што бацька зажыліў хахлам знакамітыя беларускія ананасы. Дарагія ўкраінцы, не забывайце: Лукашэнка — пажылы чалавек. Банкі потым вярніце!

Зноскі

  1. ЧЕМ ВАС ОБРАДОВАЛ И ЧЕМ ОГОРЧИЛ ТЕЛЕЭКРАН НА МИНУВШЕЙ НЕДЕЛЕ? (руск.). Труд (8 лютага 2001).
  2. Пора пропалывать «клубнику» (руск.). Беларусь сегодня (28 красавіка 2001).
  3. Белорусское телевидение не пустило «Робермана» на НТВ (руск.)(недаступная спасылка). Радио «Свобода» (27 лютага 2001). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2016. Праверана 31 снежня 2018.
  4. "В Беларуси перекрывают НТВ". Комсомольская правда [руская]. 2006-06-20. Праверана 2017-10-23. {{cite news}}: |first= не мае |last= (даведка)
  5. Телеканал «НТВ-Беларусь» перешёл на вещание в формате HD (руск.). www.cableman.info. Праверана 12 лютага 2019.
  6. а б Праграма вяшчання тэлеканала НТБ-Беларусь. НДТРК РБ.
  7. Андрианов, С.. Доктор, автор и ведущий программы «Врачебные тайны» Александр Терещенко: «Стыдно знать, как зовут парикмахера но не знать имени своего врача» (руск.). Комсомольская правда (27 чэрвеня 2013). Праверана 30 верасня 2021.(недаступная спасылка)
  8. Вольга Грынявіцкая. Беларусы не бачаць сюжэтаў з Беларусі на расійскіх тэлеканалах (руск.)(недаступная спасылка) (14 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2017. Праверана 22 кастрычніка 2018.
  9. На НТБ жорстка пажартавалі з Лукашэнкі (руск.). Хартыя’97 (28 лістапада 2016).
  10. Расійскі тэлеканал НТВ брудна «пасмяяўся» над гуманітарнай дапамогай Беларусі жыхарам Украіны (руск.). Наша Ніва (15 мая 2017).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]