Навагрудскае ваяводства, Польшча

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Навагрудскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 19211939 гг. Утворана паводле закона (Палажэння) ад 4 лютага 1921 г. Плошча 22 966,2 км2, насельніцтва 822 106 чалавека (1921 г.), 1 057 200 чалавек (1931 г.). Падзялялася на 8 паветаў: Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі1929 г.). У 1921 г. у ваяводстве было палякаў 54%, беларусаў 37,8%; праваслаўных 51,2%, католікаў 39,4%. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у снежні 1939 г. у межах ваяводстве створана Баранавіцкая вобласць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]