Навамышскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навамышскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Новая Мыш
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 4 669
Навамышскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Навамы́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мыш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і Магіляны[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Навамышскага сельсавета было 12 населеных пунктаў[2]. 17 лютага 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гірмантаўскага сельсавета (вёскі Драгабылле, Лугавая, Пастарынне)[3]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключаны хутар Храсты[4]. 18 сакавіка 1985 года пасёлак Жамчужны перададзены ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета[5]. 29 снежня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раёнага Савета дэпутатаў скасаваны вёскі Бараўцы і Зорная[6]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цешаўлянскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Белалессе, Забалацце, Лебяжаны, Люшнева, Старая Мыш, Цешаўле, Цюхнявічы, Шпакоўцы і пасёлак Першамайскі)[7].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета да пашырэння ў 2013 годзе ўваходзілі 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 11 вёсак[8]:

Населены пункт СААТА Каардынаты
вёска Гінцавічы 1 204 860 011 53°04′46″ пн. ш. 25°54′27″ у. д.HGЯO
вёска Дзераўная 1 204 860 016 53°04′42″ пн. ш. 25°49′51″ у. д.HGЯO
вёска Драгабыль 1 204 860 021 53°14′16″ пн. ш. 25°56′51″ у. д.HGЯO
вёска Казлякевічы 1 204 860 031 53°10′02″ пн. ш. 25°55′56″ у. д.HGЯO
вёска Лугавая 1 204 860 036 53°13′49″ пн. ш. 25°53′03″ у. д.HGЯO
вёска Магіляны 1 204 860 046 53°05′44″ пн. ш. 25°53′47″ у. д.HGЯO
аграгарадок Мір 1 204 860 041 53°10′16″ пн. ш. 25°56′08″ у. д.HGЯO
вёска Новая Мыш 1 204 860 051 53°08′36″ пн. ш. 25°54′01″ у. д.HGЯO
пасёлак Новы 1 204 860 056 53°08′48″ пн. ш. 25°57′03″ у. д.HGЯO
вёска Пастарынне 1 204 860 066 53°13′28″ пн. ш. 25°55′37″ у. д.HGЯO
вёска Прыазёрная 1 204 860 071 53°06′48″ пн. ш. 25°54′20″ у. д.HGЯO
вёска Пятрэвічы 1 204 860 061 53°10′06″ пн. ш. 25°54′44″ у. д.HGЯO
вёска Цяплівады 1 204 860 076 53°08′44″ пн. ш. 25°51′44″ у. д.HGЯO

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4669 чалавек[9], з іх 82,2 % — беларусы, 10,4 % — палякі, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[10].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 15. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  5. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
  6. Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 8 лістапада 2014.
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.
  8. Даныя на 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 22 кастрычніка 2022.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.