Навапольскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навапольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Наваполле
Дата ўтварэння 8 красавіка 1957
Насельніцтва (2019) 1 797
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222845
Код аўтам. нумароў 5

Навапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Наваполле.

8 красавіка 1957 года цэнтр Узлянскага сельсавета Рудзенскага раёна Мінскай вобласці БССР перанесены ў вёску Наваполле, сельсавет перайменаваны ў Навапольскі[1]. Пасля скасавання Рудзенскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Уздзенскага раёна (за выключэннем часткі сельсавета з 13 населенымі пунктамі (Альхоўка, Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Падбор’е, Пагуляйка, Паляны, пасёлак Паляны, Пяскі, Узляны і Ушанка), якія перададзены ў склад Пухавіцкага раёна)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 28 ліпеня 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Сасноўка[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка (8 населеных пунктаў: Азярычына, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі) скасаванага Узлянскага сельсавета, а таксама ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Праўдзінскага пассавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 814 чалавек[5], з іх 90,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 2,2 % — татары, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1797 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 28 июля 2011 г. № 81 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9, 126, 217