Навукі аб Зямлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Навукі пра Зямлю (геанавукі) ахапляюць навукі, якія займаюцца вывучэннем планеты Зямля (літасферы, гідрасферы і атмасферы)а таксама касмічнай прасторы вакол Зямлі. Вывучэнне зямлі служыць мадэллю для даследавання іншых планет зямной групы. Пасля з'яўлення касмічных зондаў, якія дазвалялі даследаваць аб'екты Сонечнай сістэмы, у навукі аб Зямлі была таксама ўключана планеталогія. Планеталогія займаецца вывучэннем Месяца, планет і іх спадарожнікаў, астэроідаў, метэарытаў і камет. Часта, кажучы пра навукі аб Зямлі, ўжываюць больш агульны тэрмін: навукі аб Зямлі і аб Сусвеце.

Планету Зямля вывучаюць геадэзія (даследуе фігуру і памеры 3ямлі), астраномія (рух 3ямлі як нябеснага цела), геафізіка (стан рэчыва 3ямлі і фізічныя працэсы ва ўсіх геасферах), геахімія (размеркаванне хімічных элементаў 3ямлі і працэсы іх міграцыі), геалогія (гісторыю развіцця 3ямлі, склад, будову зямной кары і больш глыбокіх сфер), фізічная геаграфія і біялогія (прыродныя працэсы і з'явы, шго адбываюцца ў геаграфічнай абалонцы і біясферы). 3ямля з'яўляецца канчатковым аб'ектам даследавання ўсіх кавук, якія вывучаюць законы ўзаемадзеяння прыроды і грамадства.

Пералік навук пра Зямлю[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]