Навігацыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Навігацыя (navigatio, ад navigo — плыву на судне):
- Мараплаўства, суднаходства
- Перыяд часу ў годзе, калі па мясцовых кліматычных умовах магчымае суднаходства
- Асноўны раздзел суднакіравання, ў якім распрацоўваюцца тэарэтычныя абгрунтаванні і практычныя прыёмы кіравання суднаў
На працягу шматлікіх стагоддзяў тэрмін навігацыя азначаў сукупнасць паказаных значэнняў. У XX стагоддзі, з развіццём навукі і тэхнікі, з'яўленнем паветраных суднаў, касмічных караблёў — новых аб'ектаў навігацыі, з'явіліся новыя сэнсавыя значэнні тэрміна. Цяпер, у агульным сэнсе, навігацыя — працэс кіравання некаторым аб'ектам (які мае уласныя сродкі перамяшчэння) у вызначанай прасторы перамяшчэння. Складаецца з двух асноўных частак:
- тэарэтычнае абгрунтаванне і практычнае ўжыванне метадаў кіравання аб'ектам
- маршрутызацыя, выбар аптымальнага шляху руху аб'екта ў прасторы
Віды навігацыі [правіць]
- Астранамічная навігацыя — мэтад вызначэння каардынат суднаў і лятальных апаратаў, заснаваны на выкарыстанні радыёвыпраменвання або светлавога выпраменвання нябесных свяцілаў
- Астраінэрцыйная навігацыя — мэтад навігацыі касьмічнага лятальнага апарату, пры якім камбінуюцца сродкі інэрцыйнай сыстэмы навігацыі і астранамічнай навігацыі
- Біянавігацыя — здольнасьць жывёлін выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сэзонных міграцыях
- Паветраная навігацыя — прыкладная навука аб дакладным, надзейным і бясьпечным кіраванні ў паветры лятальных апаратаў
- Інэрцыяльная навігацыя — метад вызначэння параметраў руху і каардынат аб'екта, які патрабуе знешніх арыентыраў або сыгналаў
- Інфармацыйная навігацыя — працэс праводу карыстальніка па лагічна звязаных дадзеных
- Касмічная навігацыя — кіраванне рухам касьмічнага лятальнага апарату
- Марская навігацыя — асноўны падзел суднакіравання
- Радыёнавігацыя — тэарэтычныя пытанні і практычныя прыёмы кіравання суднаў і лятальных апаратаў з дапамогай радыётэхнічных сродкаў і прыладаў
- Спадарожнікавая навігацыя — практычнае ўжыванне сродкаў GPS/ГЛОНАСС для вызначэння месцазнаходжання і напрамка руху
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навігацыя
