Нагавіцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мужчынскія нагавіцы

Нагаві́цы, штаны́, по́рткі — адна з асноўных частак традыцыйнага адзення.

У беларусаў[правіць | правіць зыходнік]

Нагавіцы з'яўляюцца адной з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Шыліся звычайна з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай ці паўсуконнай тканіны, зімовыя — з цёмнага сукна (суко́ннікі).[1]

Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя (каўнер) на поясе, які зашпільваўся на калодачку-біргельку або гузік і бескаўняровыя на матузку.[1]

Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцяў. Кашулю насілі паверх нагавіц і падпярэзвалі поясам.[1]

У канцы 19 ст. белыя палатняныя нагавіцы сталі сподняй адзежынай. У 20 ст. традыцыйныя нагавіцы былі выцесненыя фабрычнымі вырабамі агульнаеўрапейскага крою.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Раманюк…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Ф. Раманюк. Нагавіцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.