Нагахвосткі
| Нагахвосткі | ||||||||||||||
Orchesella cincta |
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: |
Нагахвосткі |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Collembola Lubbock |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Нагахвосткі, калембалы (Collembola) — атрад членістаногіх. Раней разглядаўся як атрад (клас) першаснабяскрылых насякомых.
Вядомы з дэвону (каля 400 млн. г. назад). Падзяляюцца на 2 падатрады, адрозніваюць каля 3,5 тыс. відаў.
Даўжыня да 2, зрэдку да 10 мм. Разнастайныя па форме і афарбоўцы цела. Вочы з 1—8 фасетак, у некаторых (глебавыя формы) адсутнічаюць. Вусікі 4—6-членікавыя. Брушка сегментаванае (да 6 сегментаў), заканчваецца скакальнай вілкай. Ротавыя органы грызучыя, колюча-сысучыя.
Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай (імхі тундры і тайгі, стэпы, лугі) і трапічнай зонах. На Беларусі найбольш трапляюцца прадстаўнікі сямействаў аніхіўрыд, бязвусікавых, гіпагаструрыд, ізатамід, смінтур, энтамабрыід; найбольш пашыраны нагахвостка вадзяная (Podura aquatica), ізатома зялёная (Isotoma viridis) і інш. Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне, на водных раслінах, паверхневай плеўцы стаячых вод, у гнёздах птушак і інш.
Сапрафагі, фітафагі, драпежнікі. Некаторыя віды жыццяздольныя пры нізкай тэмпературы, могуць трапляцца на снезе ў вялікай колькасці, што надае яго паверхні афарбоўку. Глебаўтваральнікі.
Літаратура [правіць]
- Максімава С. Нагахвосткі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.