Надвор'е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Навальніца каля вострава Мадэйра

Надво́р'е — сукупнасць атмасферных з'яў на вызначаным месцы ў дольных плястах атмасферы ў вызначаны час (суткі, месяц, год). Даследаваннем надвор'я займаецца метэаралогія, прагнозам надвор'я — сіноптыка. Метэаралагічныя звесткі збіраюцца метэаралагічнымі станцыямі. Шматгадовы рэжым надвор'я называюць кліматам. Прыродныя з'явы працякаюць у трапасферы (ніжняй частцы атмасферы) і ў гідрасферы.

Ейны стан складаюць наступныя параметры:

Вылучаюць перыядычныя і неперыядычныя змены надвор'я. Перыядычныя змены надвор'я залежаць ад сутачнага і гадавога кручэння Зямлі. Неперыядычныя абумоўлены пераносам паветраных мас. Яны парушаюць нармальны ход метэаралагічных элементаў. Розніца фазы перыядычных змен з характарам неперыядычных прыводзяць да рэзкіх змяненняў надвор'я

Фактары[правіць | правіць зыходнік]

Падвойная вясёлка

Звычайныя прыродныя з'явы на Зямлівецер, воблакі, атмасферныя ападкі (дождж, снег і г. д.), туман і навальніца, пылавая бура і завеі. Рэдкія з'явы ўключаюць у сябе стыхійныя бедствы, як то тарнада і ўраганы. Амаль усе прыродныя з'явы адбываюцца ў трапасферы (ніжняя частка атмасферы).

Адрозненні ў фізічных уласцівасцях паветраных мас узнікаюць з-за змены вугла падзення сонечных прамянёў у залежнасці ад шыраты і аддаленасці рэгіёна ад акіянаў. Вялікае адрозненне тэмператур паміж арктычным і трапічным паветрам з'яўляецца чыннікам наяўнасці вышынных струйных плыняў. Барычныя стварэнні ў сярэдніх шыротах, як то пазатрапічныя цыклоны, утвараюцца пры развіцці хваляў у зоне высотнай струменевай плыні. Паколькі вось Зямлі нахіленая адносна плоскасці сваёй арбіты, вугал падзення сонечных прамянёў залежыць ад часу года. У сярэднім штогадовая тэмпература на паверхні Зямлі змяняецца ў межах ± 40 °C. На працягу сотняў тысяч гадоў змена арбіты Зямлі ўплывае на колькасць і размеркаванне сонечнай энергіі на планеце, вызначаючы доўгатэрміновы клімат.

Розніца тэмператураў на паверхні ў сваю чаргу выклікае рознасць у полі атмасфернага ціску. Гарачая паверхня награвае паветра, якое знаходзіцца над ёй, пашырае яго, зніжаючы ціск і шчыльнасць паветра. Атрыманы гарызантальны градыент ціску паскарае паветра ў бок нізкага ціску, ствараючы вецер. А ў выніку працы эфекту Карыёліса пры кручэнні Зямлі адбываецца закручванне патоку. Прыкладам простай сістэмы з'яўляюцца прыбярэжныя брызы, а складанай — вочка Гедлі.

Атмасфера з'яўляецца складанай сістэмай, таму малаважныя змены ў адной яе часткі могуць мець вялікі ўплыў на сістэму ў цэлым. У гісторыі чалавецтва заўсёды былі спробы кіраваць надвор'ем. Даказана, што дзейнасць людзей, як то сельская гаспадарка і прамысловасць, можа ў некаторых межах уплываць на надвор'е. Прагноз надвор'я — навукова і тэхнічна абгрунтаванае меркаванне аб будучым стане атмасферы ў пэўнай кропцы ці рэгіёне зямнога шара.

Вывучэнне надвор'я на іншых планетах стала карысным для разумення прынцыпаў змены надвор'я Зямлі. Вядомы аб'ект даследаванняў у Сонечнай сістэмеВялікая чырвоная пляма Юпітэра, з'яўляецца антыцыклонным штормам, які існуе на працягу, прынамсі, 300 гадоў. Аднак надвор'е не абмежавана планетарнымі целамі. Карона Сонца стала губляецца ў космасе, ствараючы, па сутнасці, вельмі тонкую атмасферу ва ўсёй сонечнай сістэме. Рух часціц, якія выпускае Сонца, называецца сонечным ветрам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]