Надзея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Надзея — эмацыянальнае перажыванне, якое ўзнікае пры чаканні чалавекам нейкай жаданай падзеі, або прадугаданая магчымасць рэальнага здзяйснення чаго-небудзь. Надзея фармуецца ў выніку пазнання аб’ектыўных прычын, ад якіх залежаць чаканыя падзеі, або на аснове суб’ектыўнага эмацыянальнага вопыту (перажыванне радасці, няпоспеху і да т.п.), назапашанага ў мінулых падобных сітуацыях. Прадказваючы магчымае развіццё падзей у пэўных абставінах, надзея адыгрывае ролю ўнутранага рэгулятара, які дапамагае чалавеку вызначыць яго вынікі і мэтазгоднасць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. — ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]