Надзея Канстанцінаўна Крупская

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Надзея Крупская)
Перайсці да: рух, знайсці
Надзея Крупская

Надзея Канстанцінаўна Крупская (Ульянава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадская дзяячка, педагог. Жонка У. Леніна. Ганаровы член АН СССР (1931). Доктар педагагічных навук (1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў не заможнай шляхецкай сям'і беларускага паходжання (Крупскі), якая выехала з Валынскай губерні. Яе бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883) належаў да арганізацыі Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы, маці — Лізавета Васільеўна Цістрава (1843—1915), гувернантка. Дзед па бацьку Ігнат Крупскі быў прадстаўніком мясцовага дваранства ў Слуцку, у сувязі з чым трапіў у якасці аднаго з герояў у паэму «Файнбергада» слуцкага паэта Р. Скурата[1].

Скончыла гімназію (1887), вучылася на вышэйшых Бястужаўскіх жаночых курсах. У 1891-96 г. настаўнічала ў Пецярбургу, адначасова (з 1890) займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была арыштаваная ў 1896 г., з 1898 член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў ссылкі ў сяло Шушанскае Уфімскай губерніі (цяпер Краснаярскі край), дзе адбываў ссылку і У. Ульянаў (Ленін). Там яна з ім прымае хрысціянскі шлюб у Рускай Праваслаўнай Царквы. У 1900-01 адбывала ссылку г. Уфа. З 1901 г. суправаджала У. Леніна ў эміграцыі, падтрымлівала яго ў якасці сакратара і прэс-сакратара. Дапамагала У. Леніну ў выданні газет «Искра» і «Вперёд» (1901-05), «Пролетарий» і «Социал-демократ» (1907-11). 3 красавіка 1917 зноў у Расіі. Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Пасля 1917 г. працавала ў савецкай сістэме адукацыі. Член калегіі Наркамасветы, з лістапада 1920 старшыня Галоўпалітасветы пры Наркамасветы РСФСР, з 1929 намеснік народнага камісара асветы РСФСР. 3 1924 член ЦКК, з 1927 член ЦК ВКП(б).

Распрацоўвала прынцыпы савецкай сістэмы народнай асветы, метадалагічных і метадычных асноў навучання і выхавання. Аўтар прац па педагогіцы і ўспамінаў пра У. Леніна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БелЭн у 18 т. Т. 8. — Мн., 1999. С. 487.