Назарыцянкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Назарыцянкі (лац.: Gongregatio Sororum Sacrae Familiae de Nazareth, С.S.F.N. - Сёстры Св. Сям'і з Назарэту) — каталіцкая жаночая манаская кангрэгацыя, заснаваная ў Рыме ў 1875 годзе польскай манахіняй блажэннай Францыскай Сядліскай.

Герб кангрэгацыі назарыцянак

Першапачаткова кангрэгацыя создавалсь як чыста сузіральная, але з 1880 назарыцянкі пачалі весці актыўную дабрачынную і катэхічную дзейнасць. З 1881 цэнтрам кангрэгацыі стаў Кракаў, у 1884 была прынята канстытуцыя назарыцянак. 1 верасня 1896 рымскі папа Леў XIII зацвердзіў канстытуцыю, а канчаткова стварэнне кангрэгацыі было пацверджана папам Бенедыктам XII у 1923.

З самай падставы манашкі-назарыцянкі пачалі актыўную дзейнасць у розных краінах свету. Першапачаткова гэта былі краіны са шматлікай польскай дыяспарай — ЗША, Вялікабрытанія і інш, затым геаграфія дзейнасці назаретанок яшчэ пашырэла. У 1918 годзе ў ЗША былі ўтвораны тры правінцыі назарыцянак, колькасць кляштароў у гэтай краіне пераваліла за 30.

У Беларусі вядомы манашкі-назарыцянкі, якія былі растраляны гітлераўцамі 1 жніўня 1943 каля Навагрудку замест закладнікаў з мясцовага насельніцтва. У 2000 папам Янам Паўлам II адбылася беатыфікацыя 11 манашак, якія ў жніўні 1943 гады загінулі ад рук нацыстаў.

Па дадзеных на 2005 год кангрэгацыя налічвала 1490 сяброў у 13 краінах: у Італіі, Польшчы, Беларусі, Францыі, Англіі, Ізраілі, ЗША, Філіпінах, Аўстраліі, Пуэрта-Рыка і Расіі.

Асноўная дзейнасць назаретанок — галоўным чынам прыхадская: катэхеза, праца ў прытулках для сірот, лякарнях, школах і дзіцячых садах. Дэвіз кангрэгацыі - Хай будзе воля Твая (лац.: Fiat Voluntas Tua).