Наменклатура ІЮПАК

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Наменклату́ра ІЮПА́К — гэта сістэма найменняў хімічных злучэнняў і апісання навукі хіміі ў цэлым. Яна развіваецца і падтрымліваецца ў актуальным стане Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі — ІЮПАК (IUPAC).

Правілы наменклатуры арганічных і неарганічных злучэнняў змяшчаюцца ў афіцыйных выданнях ІЮПАК. Акрамя афіцыйных назваў, шырокае распаўсюджванне набылі:

  • Сіняя кніга (Blue Book) — правілы наменклатуры арганічных злучэнняў.
  • Чырвоная кніга (Red Book) — правілы наменклатуры неарганічных злучэнняў.
  • Зялёная кніга (Green Book) — рэкамендацыі па выкарыстанні сімвалаў, складзеныя сумесна з ІЮПАК
  • Залатая кніга (Gold Book) — кампендыум па тэхнічнай тэрміналогіі, якая ўжываецца ў хіміі.

Існуюць таксама даведнікі па тэрміналогіі ў біяхіміі, аналітычнай хіміі і хіміі макрамалекул. Змены ў гэтых дакументах публікуюцца ў часопісе «Pure and Applied Chemistry».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]