Нанавалакно

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Нанавалакно (nanofibre): наначасцінка, у якой два вымярэнні існуюць у нанамаштабе, і адносіна даўжыні да таўшчыні перавышае 3:1.

Нанастужка ці нанапояс (nanoribbon, nanobelt): нанавалакно, у якога форма папярочнага сячэння прыблізна прамавугольная, і адносіна большага і меншага вымярэнняў папярочнага сячэння большая за 2:1.

Да ліку нанавалокнаў адносяцца: нанаву́с (nanowhisker); нанастрыжань (nanorod): нанавалакно прамой формы і суцэльнай будовы; нанапровад (nanowire): нанавалакно з здольнасцю праводнасці або паўправоднасці; нанатрубка (nanotube): нанавалакно, пустое ўнутры; нанашнур (nanorope): збор нанавалокнаў, які ўтварае плеценую фармацыю (twisted conformation). Адмыслова адрозніваюць неарганічныя нанатрубкі (inorganic nanotube): нанатрубкі, складзеныя з не-вугляродных атамаў.

Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з'яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытуту стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.


Літ.:

Гл. таксама: Вугляродная нанатрубка