Напад на Пёрл-Харбар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Напад на Пёрл-Харбар.
Другая сусветная вайна
USSArizona PearlHarbor.jpg
Лінкар «Арызона» гарыць пасля выбуху, выкліканага японскай бомбай
Дата 7 снежня 1941
Месца Пёрл-Харбар, Ааху, Гавайскія астравы
Вынік Рашучая тактычная перамога Японіі

Разгром лінейных сіл амерыканскага Ціхаакіянскага флоту

Cупраціўнікі
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Merchant flag of Japan (1870).svg Японская імперыя
Камандуючыя
Адмірал Хазбенд Кімел Віцэ-адмірал Нагума Цюіці
Сілы бакоў
8 лінкораў
2 цяжкія крэйсеры
6 лёгкіх крэйсераў
30 мінаносцаў
5 падводных лодак
49 іншых караблёў
~390 самалётаў
6 авіяносцаў
2 лінейныя крэйсеры
2 цяжкія крэйсеры
1 лёгкі крэйсер
9 мінаносцаў
8 запраўных караблёў
23 падводныя лодкі
5 малых падводных лодак
414 самалётаў
Ваенныя страты
2 лінкары (4 патоплены і 4 пашкоджаны)[1]
4 мінаносцы патоплены, 1 пашкоджаны
1 іншае судна патоплена, 3 пашкоджаны
3 крэйсеры пашкоджаны
188 самалётаў знішчана, 159 пашкоджана
2341 ваенных і 54 грамадзянскіх асоб загінула
1143 ваенных і 35 грамадзянскіх асоб паранена
4 малыя падводныя лодкі патоплены, 1 села на мель
29 самалётаў збіта
55 членаў экіпажаў самалётаў загінула
9 членаў экіпажа падводных лодак загінула, 1 узяты ў палон
 Прагляд гэтага шаблона Ціхаакіянскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны

Кітай Пёрл-Харбар Тайланд Бірма Малайя Ганконг Філіпіны (1941–1942) Гуам Уэйк Галандская Ост-Індыя Партугальскі Тымор Аўстралія Новая Гвінея Сінгапур Індыйскі акіян Рэйд на Токіа Саламонавы астравы Каралавае мора Мідуэй Алеуцкія астравы Андаманскія астравы Гілберта і Маршалавы астравы Філіпіны (1944–1945) Марыянскія астравы Барнэа Рукю Маньчжурыя Паўднёвы Сахалін Сэйсін Юкі Расін Курылы

Напад на Пёрл-Харбар (або, па японскіх крыніцах, Гавайская аперацыя) — раптоўны камбінаваны напад японскай палубнай авіяцыі авіяноснага злучэння віцэ-адмірала Цюіці Нагума і японскіх звышмалых падводных лодак, дастаўленых да месца нападу падводнымі лодкамі Японскага імператарскага флоту, на амерыканскія ваенна-марскую і паветраныя базы, размешчаныя ў наваколлях Пёрл-Харбара на востраве Ааху (Гавайскія астравы), які адбыўся нядзельнай раніцай 7 снежня 1941 года.

Напад складаўся з двух авіяцыйных налётаў, у якіх удзельнічала 353[2] самалёты, якія вылецелі з 6 японскіх авіяносцаў. Вынікам нападу стала патапленне чатырох лінейных караблёў ВМС ЗША (два з якіх былі адноўлены і вернуты да службы ў канцы вайны), яшчэ чатыры былі пашкоджаны. Японцы таксама патапілі ці пашкодзілі тры крэйсеры, тры эсмінцы, 1 мінны загараджальнік; знішчылі 188—272 самалётаў (па розных крыніцах); чалавечыя ахвяры — 2402 забітых і 1282 параненых. Электрастанцыя, верф, паліўнае і тарпеднае сховішчы, пірсы, а таксама будынак галоўнага кіравання ад нападу не пацярпелі. Японскія страты былі мінімальнымі: 29 самалётаў, 4 малагабарытныя падводныя лодкі разам з 65 загінулымі або параненымі ваеннаслужачымі.

Напад з'яўляўся прэвентыўнай мерай супраць ЗША, накіраванай на ліквідацыю амерыканскага ваенна-марскога флоту, заваяванне панавання ў паветры ў ціхаакіянскім рэгіёне і наступнага вядзення ваенных дзеянняў супраць Бірмы, Тайланда, заходніх уладанняў ЗША ў Ціхім Акіяне. Гэтай мэты ўдалося дасягнуць толькі часткова з прычыны таго, што сучасныя надводныя караблі ЗША - авіяносцы - знаходзіліся тым часам у іншым месцы і не пацярпелі. Пацярпелыя лінкары былі састарэлых тыпаў, часоў Першай сусветнай вайны. Да таго ж, значэнне лінкараў як асноўнай ударнай сілы флоту ў эпоху панавання авіяцыі рэзка змяншалася.

Напад на Пёрл-Харбар стаў прычынай уступлення ЗША ў Другую сусветную вайну — у той жа дзень ЗША абвясцілі вайну Японіі і ўступілі ў Другую сусветную вайну. З-за нападу, асабліва з-за яго характару, грамадская думка ў Амерыцы рэзка змянілася з ізаляцыянісцкай пазіцыі ў сярэдзіне 1930-х гадоў да прамога ўдзелу ў ваенных дзеяннях. 8 снежня 1941 года Прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт выступіў на аб'яднаным пасяджэнні абедзвюх палат Кангрэса. Прэзідэнт запатрабаваў з 7 снежня, «дня, які ўвойдзе ў гісторыю як сімвал ганьбы», абвясціць вайну Японіі. Кангрэс прыняў адпаведную рэзалюцыю.

Зноскі

  1. Лінкары Заходняя Вірджынія (BB-48) і Каліфорнія (BB-44) былі патоплены ў Пёрл-Харбары, а пасля падняты і вернуты ў строй
  2. Parillo 2006, p. 288

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кампании войны на Тихом океане. Материалы комиссии по изучению стратегических бомбардировок авиации Соединённых Штатов / Перевод с английского под ред. адмирала флота Советского Союза Исакова И.С.. — М.: Воениздат, 1956. — 558 с.
  • Пёрл-Харбор. Ред. Н. Аничкин. — М.: Эксмо, 2010. — ISBN 978-5-699-39244-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]