Напалм
Напа́лм (англ.: napalm - скарачэнне ад англ.: naphthenic acid - нафтэнавая кіслата і англ.: palmitic acid — пальмітынавая кіслата) — загушчаны бензін, выкарыстоўваецца ў якасці запальнай і агнямётнай сумесі.
Напалм лёгка ўзгараецца, гарыць павольна (тэмпература полымя 900—1100°C), добра прыліпае да паражоных аб'ектаў, у тым ліку да вертыкальных паверхняў.
Гісторыя [правіць]
Падчас Другой сусветнай вайны ў агнямётах выкарыстоўваўся бензін, які мае невялікую глейкасць, што вядзе да хуткага згарання. Патрабавалася рэчыва, якое гарыць павольна, але дае высокую тэмпературу. Даваенныя распрацоўкі такога рэчыва патрабавалі дэфіцытнага каўчуку. Але ў 1942 годзе даследчыкамі з Гарвардскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктара Луіса Фізэра была знойдзена сумесь, якая не патрабавала каўчуку - напалм.
Упершыню напалм быў скарыстаны 17 ліпеня 1944 пры налёце знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў Lockheed P-38 Lightning ЗША на склад нямецкага паліва ў Кутансе, Францыя.
Забарона на выкарыстоўванне [правіць]
У 1980 ААН была прынятая «Канвенцыя аб забароне ці абмежаванні ўжывання пэўных відаў звычайнай зброі» і разам з ёй Пратакол III «Пратакол аб забароне ці абмежаванні ўжывання запальнай зброі».
На 2005 год Канвенцыю падпісалі 99 краін.[1]
