Нараджэнне Венеры (карціна Бугро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Вільям Бугро
Нараджэнне Венеры. 1879
La Naissance de Vénus
Матэрыял Палатно
Тэхніка масла
Памеры 300 × 218 см
Музей Арсэ, Парыж
(інв. RF 253)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Нараджэнне Венеры» (фр.: La Naissance de Vénus) — карціна аднаго з самых знакамітых жывапісцаў XIX стагоддзя — Вільяма Бугро.

На карціне намалявана не само нараджэнне з мора, а перамяшчэнне Венеры у ракавіне з адкрытага мора ў Пафас на Кіпры. Ракавіна з'яўляецца тыповым сімвалам, суправаджальнікам выявы Венеры. Яна сімвалізуе ўрадлівасць, пачуццёвыя прыемнасці і сексуальнасць. Сюжэт і кампазіцыя нагадваюць аднайменную карціну Сандра Бацічэлі, а таксама «Трыўмф Галатэі» Рафаэля. Лініі карціны звілістыя, мяккія і далікатныя. Каляровая гама галоўным чынам светлая, у дыяпазоне паміж белым і блакітным — колерамі, якія сімвалізуюць чысціню і боскае паходжанне. Мастак зрабіў відавочны акцэнт на фігуры Венеры, пакінуўшы іншых персанажаў у цені. Неба на карціне пахмурнае, яно прадвесціць навальніцу, што можа быць як сімвалам цяжкасцяў, якія чакаюць каханне, якое сімвалізуе Венера, так і проста аптычным эфектам, што тлумачаць, чаму большасць персанажаў палатна намаляваны ў цені.

У наш час карціна выстаўлена ў музеі Арсэ ў Парыжы.

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Salon de la Société des artistes français, Парыж, Францыя, 1879
  • William Bouguereau : 1825—1905, Парыж, Францыя, 1984

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Crespelle Jean-Paul, Les Maîtres de la belle époque, Paris, 1966
  • Adhémar Hélène [sous la direction de], Chronologie Impressionniste : 1803—1905, Paris, 1981
  • Gaudieri Alexander V. J. — Burollet Thérèse — Atkinson Tracy, William Bouguereau 1825—1905 [cat. exp.], Paris, 1984
  • Compin Isabelle — Roquebert Anne, Catalogue sommaire illustré des peintures du musée du Louvre et du musée d’Orsay, Paris, 1986
  • Compin Isabelle — Lacambre Geneviève — Roquebert Anne, Musée d’Orsay. Catalogue sommaire illustré des peintures, Paris, 1990
  • Lobstein, Dominique, Les Salons au XIXe siècle. Paris, capitale des arts, Paris, 2006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]