Нарайр Гёзалян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нарайр Хачатуравіч Гёзалян)
Футбол
Нарайр Гёзалян
Поўнае імя Нарайр Хачатуравіч Гёзалян
Нарадзіўся 15 сакавіка 1990(1990-03-15)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Арменія
Рост 167 см
Вага 65 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Арменія Патані (Ерэван) 11 (6)
2007—2011 Арменія Бананц (Ерэван) 60 (12)
2011—2013 Арменія Імпульс (Дыліжан) 54 (28)
2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 6 (0)
2014—2016 Арменія Алашкерт (Мартуні) 62 (16)
2017—2018 Арменія Бананц (Ерэван) 28 (5)
2018—2019 Арменія Арцах (Ерэван) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Арменія Арменія (да 19) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018

Нарайр Гёзалян (арм.: Նորայր Խաչատուրի Գյոզալյան; нар. 15 сакавіка 1990, Ерэван) — армянскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за ерэванскі «Бананц», з якім двойчы выйграў срэбныя медалі чэмпіянату Арменіі. У 2011 перайшоў у дыліжанскі «Імпульс», у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Арменіі 2012/13.

У ліпені 2013, пасля распаду «Імпульса», у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У складзе «Тарпеда-БелАЗ», хоць і выхадзіў у аснове, не здолеў праявіць сябе. У выніку па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

У студзені 2014 вярнуўся ў Арменію, падпісаўшы кантракт з «Алашкертам»[3]. У сезоне 2015/16 разам з камандай стаў чэмпіёнам Арменіі. У 2017 годзе вярнуўся ў «Бананц». У ліпені 2018 года перайшоў у «Арцах», які пакінуў у сакавіку 2019 года і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую зборную Арменіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Арменія 01Чэмпіён Чэмпіён Арменіі: 2016
  • Арменія 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі (3): 2007, 2010, 2017/18
  • Арменія Уладальнік Кубка Арменіі: 2007
  • Арменія Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Арменіі: 2012/13 (22 галы)

Зноскі