Нарацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 48 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нарач
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 7 277
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1797
Паштовыя індэксы 222395
Код аўтам. нумароў 5

На́рацкі сельсавет (таксама сустракаецца назва Нарача́нскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кабыльніцкі сельсавет у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кабыльнік. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 жніўня 1964 года вёска Кабыльнік перайменавана ў Нарач, сельсавет — у Нарацкі. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляшчынскага сельсавета. 28 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя вёскі Абрамы, Балашы і Малая Сырмеж Сырмежскага сельсавета і хутары Глыбокі Ручай і Рыдупля Свірскага сельсавета[1]. 30 снежня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Зубранёўка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (46 населеных пунктаў, без курортнага пасёлка Нарач) — 4143 чалавекі[3], з іх 94,5 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,6 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года (48 населеных пунктаў) — 7277 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9