Нарманскі шлем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нарманскі шлем — тып еўрапейскага шлема. Шырока ўжываўся ў Еўропе ў X—XIII ст. Агульнапрынятая назва «нарманскі» з'яўляецца не цалкам дакладнай, таму што ў Скандынавіі падобных шлемаў не знойдзена (Гл. таксама каркасны шлем). Аднак на дыване з Байо ўсе воіны выяўленыя менавіта ў іх, адсюль назва. Найстарэйшы захаваны ўзор — шлем князя Чэхіі Вацлава (X ст.).

Канструкцыя металічная, паўсферычная, сфераканічная або яйкападобная формы, часта з плоскім наноснікам. Ва некаторых варыянтах да шлема магла далучацца барміца або хаўберк. У Еўропу трапілі з Усходу, магчыма, праз землі Русі[1]. Большасць нарманских шлемаў скляпаныя з некалькіх пласцін, але з XII ст. сустракаліся і маналітныя.

Зноскі

  1. На думку Кірпічнікава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кирпичников А. Н., «Древнерусское оружие. Выпуск 3. Доспех, комплекс боевых средств IX—XIII вв.», Издательство «Наука», 1971.
  • В. Бехайм, «Энциклопедия оружия (Руководство по оружиеведению. Оружейное дело в его историческом развитии от начала средних веков до конца XVIII в.)».