Нарцыс, міфалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Нарцыс», карціна Караваджа

Нарцыс (Наркіс, грэч.: Νάρκισσος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі юнак-прыгажун, сын беатыйскага рачнога бога Кефіса і німфы Лірыёпы. Паводле пашыранага міфа, Нарцыс не прыняў кахання німфы Эха, за што быў пакараны Афрадытай: закахаўся ва ўласнае адлюстраванне ў вадзе і памёр ад непадзеленага кахання. Ператвораны багамі ў аднайменную кветку.

Вобраз Нарцыса ўвасоблены ў скульптурах Паліклета Старэйшага і Б. Чэліні, карцінах Я. Тынтарэта і М. Караваджа, п'есах П. Кальдэрона дэ ла Баркі і Ж.-Ж. Русо, операх Д. Скарлаці, К. В. Глюка і Ж. Маснэ, іншых творах мастацтва і літаратуры.

У пераносным сэнсе Нарцыс — самаўлюбёны чалавек.

Commons